Удзельнікамі маштабнай міжнароднай сустрэчы, якая праходзіць у Мінску, сталі больш за 40 рэктараў кітайскіх і беларускіх універсітэтаў. На мерапрыемстве абмяркоўваюць пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.
На пленарным пасяджэнні форуму прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн, міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін.
Удзельнікі абмяркоўвалі актуальныя пытанні ў галіне правядзення навуковых перспектыўных даследаванняў і ўкаранення інавацыйных методык выкладання для падрыхтоўкі канкурэнтных і прафесійных спецыялістаў ва ўмовах глабалізацыі. Размова аб гэтым ішла ў рамках секцый "Інавацыйныя мадэлі супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Кітая і Беларусі" і "Кітайска-беларускае супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных навук".
Таксама ў рамках форуму прайшла прэзентацыя ініцыятывы аб кітайска-беларускім супрацоўніцтве ў галіне фундаментальных навуковых даследаванняў. Удзел у гэтым форуме адкрывае новыя магчымасці для пашырэння міжнародных сувязей Купалаўскага ўніверсітэта і павышэння яго канкурэнтаздольнасці на глабальным рынку адукацыйных паслуг. У рамках форуму рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка сустрэлася з рэктарам Ланьчжоўскага ўніверсітэта Ван Чэнам. Бакі абмеркавалі перспектывы вектары супрацоўніцтва.
Форум рэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі і Кітая стаў цудоўнай пляцоўкай для шматбаковага і двухбаковага адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх універсітэтаў.