У сераду, 26 чэрвеня, купалаўцы прынялі ўдзел у святкаванні Дня традыцый. Тэматычны дзень прысвечаны тэме беларускай культуры і служыць напамінам аб гістарычных каранях.
У рамках Дня традыцый студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта пабывалі на адкрыцці выставы «Вечна жыві і квітней, Беларусь», якая прайшла ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
У сценах філіяла кафедры турызму і культурнай спадчыны адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы твораў народных майстроў Гродзенскай вобласці, прысвечанай 80-годдзю вызвалення краіны ад фашызму. Адкрыццё выставы наведалі студэнты спецыяльнасцей «Турызм і гасціннасць» і «Гісторыя» разам з выкладчыкамі факультэта.
Для ўдзельнікаў выставы была праведзена экскурсія, арганізаваная супрацоўнікамі цэнтра народнай творчасці, з канцэртнай праграмай выступіў дзіцячы хор. Унікальныя вырабы ў розных тэхніках, як прафесійных майстроў, так і пачаткоўцаў - дзяцей і моладзі, не маглі пакінуць абыякавым нікога з прысутных.
Савет маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках марафону правёў прэзентацыйную пляцоўку «Традыцыі і абрады беларускай сям'і» для важатых і выхаванцаў абласнога профільнага дзіцячага аздараўленчага лагера «Навука -2» у аг. Азёры Гродзенскага раёна. Маладыя спецыялісты нашага факультэта правялі для дзяцей інтэлектуальную віктарыну «Традыцыі беларускай сям'і».
Серада была напоўнена мноствам мерапрыемстваў і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму не пакінулі без увагі і Фестывальнае Арт-асяроддзе да Дня сяброўства і адзінства славян, дзе выступілі суарганізатарамі свята.
Мерапрыемства «Наша сяброўства - наша адзінства» прайшло на базе Культурнага цэнтра «Фестывальны». У рамках праходжання азнаямленчай практыкі па міжкультурнай камунікацыі студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму былі арганізаваны: фотавыстава «Славянскія касцюмы», гульня «Знатокі славянскіх краін», конкурс на лепшы сімвал дружбы слав.
Сёння ў нас на календары - 27 чэрвеня - #День_добра. У гэты дзень валанцёры ўніверсітэта наведаюць ГААЗЖ «Адданае сэрца». Плануецца таксама актыўны ўдзел купалаўцаў у валанцёрскім чэленджы ў афіцыйных акаўнтах універсітэта пад хэштэгам #ДеньДобра.