У рамках Рэспубліканскага марафона моладзі і студэнцтва «Moladz.by: ствараем якасную будучыню!» студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы бяруць удзел у тэматычных мерапрыемствах.
У пятніцу, 28 чэрвеня, у рамках марафону ў Купалаўскім універсітэце прайшоў Дзень якасці.
Гэты дзень на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму быў насычаны сустрэчамі з прадстаўнікамі замоўцаў кадраў, філіяламі кафедр і базавымі арганізацыямі. Так, у рамках летняй практыкі па міжкультурнай камунікацыі студэнты 3 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» наведалі з экскурсіямі ТАА «Спектр-Лайн», вядучую друкарню флексадруку, ТАА «БрайтПро», кампанію па аказанні інфармацыйных паслуг у сферы высокатэхналагічных гаджэтаў.
Кампаніі-заказчыкі ўжо больш за 10 гадоў з'яўляюцца філіялам і базавай арганізацыяй кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі. Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)» у рамках практыкі праводзяць археалагічныя раскопкі на р. Менка на замову Інстытута гісторыі НАН Рэспублікі Беларусь.