З 3 па 27 чэрвеня старшымі выкладчыкамі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ГрДУ імя Янкі Купалы Наталляй Патоцкай і Наталляй Зубрыцкай была праведзена серыя семінараў «ПрафБухгалтэрыя» для спецыялістаў бухгалтарскай службы ААТ «Гранітэкс».
У рамках навучальнага мерапрыемства выкладчыкі азнаёмілі слухачоў з асаблівасцямі ўліку асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, спецыфікай уліку запасаў у адпаведнасці з нацыянальным стандартам «Запасы», зменамі ў заканадаўстве ў пытаннях вылічэння і адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку заработнай платы, адпускных і дапамог па часовай непрацаздольнасці. Таксама прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта расказалі аб парадку аднясення ўзнікаючых даходаў і расходаў да пэўнага віду дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.