Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.
Тэма конкурсу ў 2024 годзе - Брэнд Беларусі. У конкурсе заяўлены 3 намінацыі: «Слоган», «Плакат» а таксама «Відэаролік» з паднамінацыямі «Відэаролік арганізацыі» і «Відэаролік вандроўцы».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы не пазней за 1 верасня 2024 года. Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.
Падрабязнасці.