Супрацоўнікі кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі Тэхналогію фарміравання медыяграматнасці і інфармацыйнай бяспекі.
Тэхналогія ўяўляе сабой унікальны камплект матэрыялаў, які дапаможа арганізоўваць займальныя гульні для развіцця медыяпісьменнасці і забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў самых уразлівых узроставых груп у інтэрнэце, такіх як дзеці, падлеткі і пажылыя людзі.
Тэхналогія ўключае методыку і рэкамендацыі па правядзенні гульняў у школах, цэнтрах творчасці, дамах культуры, бібліятэках і музеях. У камплект таксама ўваходзяць сцэнары медыяадукацыйных гульняў, мультымедыйныя прэзентацыі, навучальныя відэаматэрыялы і разнастайныя суправаджальныя матэрыялы, якія ўключаюць тэксты, графіку, відэа-і аўдыёматэрыялы. Акрамя таго, прадугледжаны тэсты для дыягностыкі ўзроўню засваення ведаў.
Асноўнымі канкурэнтнымі перавагамі гэтай навуковай распрацоўкі з'яўляюцца гнуткая прапанова, у якую ўваходзяць тры варыянты Тэхналогіі ў розных цэнавых катэгорыях, а таксама інавацыйнасць праекта і вопытны калектыў распрацоўшчыкаў.