Турыстычнае падарожжа па маршруце Гродна-Полацк-Віцебск-Гродна было не толькі пазнавальным, але і па-сямейнаму цёплым, напоўненым яркімі фарбамі Славянскага базару ў Віцебску.
У першы дзень падарожжа купалаўцы пераадолелі адлегласць 435 кіламетраў і правялі ў дарозе 7 гадзін. Але доўгі шлях апраўдаў сябе! Супрацоўнікі і студэнты змаглі пазнаёміцца са Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыром і Езуіцкім калегіумам. Таксама купалаўцы адправіліся на экскурсію па Полацку.
І, вядома, знаходзячыся ў Полацку, нашы супрацоўнікі не маглі не пабываць у Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай, рэктар якога - Юрый Раманоўскі, выпускнік Купалаўскага ўніверсітэта, які прайшоў у ім прафесійны шлях да першага прарэктара.
У другі дзень падарожжа купалаўцаў чакалі 655 кіламетраў пуці і доўгія гадзіны дарогі. Увесь гэты шлях яны пераадолелі, каб стаць часткай цудоўнага свята – Славянскага базару ў Віцебску.
Купалаўцы зарадзіліся энергіяй свята, нацешыліся прыгажосцю і каларытам нацыянальнай беларускай культуры, пазнаёміліся з архітэктурай паўночнай сталіцы Беларусі - горада Віцебска - танчылі, падпявалі, адкрылі для сябе новыя песні. А галоўнае - змаглі ўмацаваць карпаратыўны дух.
Паездка была арганізавана пры падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.