Працягваем назіраць за працай купалаўцаў у межах студэнцкіх атрадаў. У ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу многіх гадоў паспяхова функцыянуюць будаўнічыя, педагагічныя, вытворчыя і сервісныя студэнцкія атрады.
Студэнцкія атрады – неад'емная частка ўніверсітэцкага жыцця, якая дае студэнтам унікальныя магчымасці для самаразвіцця, набыцця бясцэннага вопыту. Тысячы студэнтаў далучаюцца да дзейнасці атрадаў, імкнучыся атрымаць каштоўныя практычныя навыкі і ўнесці ўклад у развіццё маладзёжнага руху.
Экватар гарачага лета пройдзены, але гэта не значыць, што дзіцячы смех і забіяцкі голас настаўніка-важатага сціхае ў летнім аздараўленчым лагеры. Студэнцкі сэрвісны атрад "Азёрны-2" імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Якаўлевіча Губіна працуе ў санаторыі "Азёрны". Рабяты працуюць на блага бяспечнага і яркага дзіцячага адпачынку.
Купалаўцы штогод працуюць і на вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Гроднааблгаз". Многія байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Іскра» Купалаўскага ўніверсітэта плануюць працягнуць працаваць у газавай службе, а такая стажыроўка – гэта магчымасць для рабят атрымаць неацэнны вопыт, а для прадпрыемства – заўважыць каштоўныя кадры.
Быць часткай студэнцкіх атрадаў - гэта магчымасць рэалізаваць свае таленты, набыць практычны вопыт, знайсці аднадумцаў і закласці трывалы падмурак для прафесійнай кар'еры.