I міжнародныя студэнцкія гульні з удзелам каманд шасці краін "Маладосць Прымор'я" праходзяць ва Уладзівастоку. У гэтым годзе горад стаў маладзёжнай сталіцай Расіі. Для ўдзелу ў гульнях у Прымор'е прыбылі зборныя каманды з універсітэтаў КНДР, Узбекістана, Кітая, Беларусі і Індыі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася на востраве Рускім пад дэвізам «Агні Сяброўства. Старт у будучыню» і аб'яднала больш за тысячу спартсменаў. Спаборніцтвы будуць праходзіць да 26 ліпеня. Спартсмены разыграюць 383 медалі ў 12 відах спорту: бадмінтоне, баскетболе, боксе, пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, настольным тэнісе, плаванні, веславанні-індар, фіджытал-баскетболе, міні-футболе і шахмат.
Жаночая зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заваявала залаты медаль па баскетболе 3х3 і папоўніла скарбонку ўзнагарод Беларусі. У цэлым па выніках другога дня Гульняў ва Уладзівастоку беларускія студэнты вырваліся ў лідары. Так, нашы спартсмены заваявалі яшчэ 10 медалёў у плаванні, шахматах і лёгкай атлетыцы - шэсць залатых, тры сярэбраныя і адзін бронзавы. Разам, у скарбонцы Рэспублікі Беларусь - 20 медалёў. З іх 16 залатых, 3 сярэбраныя і 1 бронзавая.