Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў новае папаўненне, у бліжэйшы час іх чакаюць цікавыя і насычаныя будні, дзецям трэба прайсці пачатковую прафесійную падрыхтоўку, якая дасць магчымасць ім атрымаць першыя тэарэтычныя і практычныя навыкі ў галіне ваеннай справы.
Пачатковая прафесійная падрыхтоўка дае магчымасць атрымаць базавыя веды па агнявой, тактычнай, страявой, ваенна-інжынернай падрыхтоўцы, па радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне, агульнавоінскіх статутах Узброеных Сіл, асновах бяспекі ваеннай службы і многіх іншых дысцыплінах.
Даведачна
На тылавое забеспячэнне войскаў план склаў 44 чалавекі, пададзена заяў 54, з гэтай колькасці 7 асоб жаночага полу на 4 месцы.
Самы высокі бал сярод дзяўчат у Алены Астравух - 346 балаў, сярод рабят у Яраслава Бразоўскага - 342 балы. Таксама Лізавета Баглай і Эдвард Пучкоўскі па ўступным выпрабаванні "Фізіка" атрымалі 100 балаў.
Сярод абітурыентаў былі тры выпускнікі УА «МСВУ», два вайскоўцы, два выпускнікі ваенна-патрыятычных класаў, чатыры выпускнікі абласных кадэцкіх вучылішчаў.