Студэнцкі педагагічны атрад Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у працоўным праекце «Важаты-2024» на базе Нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубраня».
Удзельнікі працоўнага праекта «Важаты-2024» правялі майстар-класы для ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу профільных педагагічных класаў «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі».
Байцы педагагічных атрадаў расказалі выхаванцам НДЦ «Зубраня» пра Беларускія студэнцкія атрады, традыцыі лепшага моладзевага руху краіны, падзяліліся ўражаннямі студэнцкага жыцця і абмеркавалі прафесію педагога і выхавацеля.
Праца важатымі ў студэнцкіх атрадах адыгрывае важную ролю ў развіцці і станаўленні будучых спецыялістаў. Маладыя людзі выступаюць настаўнікамі, арганізатарамі і сябрамі для дзяцей, дапамагаючы ім правесці незабыўныя летнія канікулы з карысцю.