Абласны Фестываль творчасці беларускіх студэнцкіх атрадаў, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца ў сераду, 14 жніўня.
Студэнцкія атрады - самы яркі, маштабны і працоўны рух у нашай краіне. На працягу ўжо больш за чвэрць стагоддзя моладзь праходзіць праз школу жыцця працоўных аб'яднанняў, якія фарміруюць погляды, характар і стваральны светапогляд патрыётаў.
Абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў Гродзенскай вобласці накіраваны на развіццё і прымнажэнне традыцый беларускіх студэнцкіх атрадаў, іх культурнага і творчага патэнцыялу. У гэтым годзе маляўнічая падзея пройдзе 14 жніўня на базе АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»».
У рамках фестывалю для байцоў студэнцкіх атрадаў пройдзе конкурс візітак «Ніхто не можа больш, чым мы РАЗАМ» па трох напрамках.
Удзельнікамі фестывалю змогуць стаць байцы студэнцкіх атрадаў, якія адпрацавалі сезон 2023/2024 года, а таксама запрошаныя госці. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку па электронным адрасе brsmgr@mail.ru.
Падрабязнасці і форму заяўкі можна знайсці ў ПАЛАЖЭННІ.