У верасні 2024 года Гродзенскай вобласці споўніцца 80 гадоў, і «Пул 4» сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА «БРСМ» і ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам» аб'яўляе аб правядзенні конкурсу слоганаў!
Удзельнікам прапануюць стварыць уласны слоган, прысвечаны любімай вобласці і да 30 жніўня накіраваць свае варыянты па электроннай пошце на адрас: brsmgr@mail.ru, з паметкай «Юбілей вобласці». Абавязкова трэба пазначыць ПІБ і кантактныя дадзеныя ўдзельніка.
Праявіце свой крэатыў і пазмагайцеся за званне пераможцы!
Дзесяць лепшых слоганаў будуць размешчаны ў тэлеграм-канале «Пул 4». Потым падпісчыкі шляхам галасавання вызначаць пераможцу.
Прыз уручыць губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік!