Сёння, 5 верасня, у спартыўнай зале ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў 11-ты адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд, прысвечаны памяці заслужанага трэнера В.М. Карчэўскага. Ён працягнецца да 7 верасня.
У турніры бяруць удзел чатыры моцныя каманды: "Камунальнік-ГрДУ" з Гродна, "Атлант" з Баранавіч, "Лілея-Наваполацк" і "Жамчужына Палесся" з Мазыра. Удзельнікі згуляюць па кругавой сістэме. Пасля лёсавання каманды будуць разбіты на дзве групы. Кожная з каманд імкнецца паказаць сваё майстэрства і будзе дужацца за перамогу ў гэтым прэстыжным турніры.
Важна адзначыць, што гэты турнір стане важным этапам у падрыхтоўцы каманд да нацыянальнага чэмпіянату і Кубка Беларусі па валейболе сярод жанчын. Удзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве дасць магчымасць спартсменам прадэманстраваць сваё майстэрства і згуляць на высокім узроўні перад стартам галоўных спаборніцтваў сезона. Акрамя таго, у трэнерскага штаба будзе магчымасць унесці карэктывы ў тактыку гульні, пратэставаць розныя стратэгіі і падрыхтаваць каманду да выклікаў нацыянальнага ўзроўню.
Студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Паленная – яскравы прыклад упартасці і адданасці спорту. Яшчэ будучы школьніцай, яна прадстаўляла каманду «Камунальнік-ГрДУ» на спартыўных спаборніцтвах, а сёння Таццяна - сапраўдны купалавец.
- Гэта важная падзея не толькі для нас, але і для ўсіх, хто памятае і паважае Уладзіміра Максімавіча Карчэўскага. Я вельмі рада, што мы пачынаем гэты сезон з дамашняга турніру. Спадзяемся на добрыя гульні і перамогу, - распавяла гулец каманды «Камунальнік-ГрДУ» Таццяна Паленная.
Гулец каманды «Жамчужына Палесся» з Мазыра Лізавета Алісейка падзялілася чаканнямі ад маючай адбыцца гульні:
«Мы ўдзячныя за магчымасць удзельнічаць у гэтым турніры. Наша каманда гатова да моцных супернікаў і да складаных бітваў на пляцоўцы. Няхай пераможа наймацнейшы!».
Спаборніцтвы абяцаюць быць напружанымі, эмацыйнымі і захапляльнымі.