Навучэнцы і выкладчыкі Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, працы са святамі.
1 кастрычніка навучэнцы і выкладчыкі Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, працы, выпускніцу каледжа Валянціну Пятроўну Баранаву. Маладыя людзі павіншавалі ветэрана адразу з трыма значнымі падзеямі - Міжнародным Днём музыкі, Днём пажылых людзей і надыходзячым Днём настаўніка.
Валянціна Пятроўна была кранута ўвагай, шчырымі віншаваннямі і цёплымі словамі. Гэтыя сустрэчы важныя не толькі для захавання сувязі пакаленняў, але і для выказвання падзякі людзям, чые заслугі і працоўны шлях пакінулі значны след у гісторыі каледжа і ўсёй краіны.