Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт з 20 па 28 лістапада 2024 года праводзіць ХVIII міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў «Відэарадыус БНТУ – 2024». На развіццё і рэалізацыю гэтага праекта ў 2024 годзе выдзелены Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне маладзёжнай палітыкі.
Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, далучэнне студэнцтва да папулярных сацыяльна значных праектаў маладзёжнай аматарскай творчасці праз выкарыстанне сучасных камп'ютэрных тэхналогій, тэхнічных рэсурсаў і сродкаў.
У склад журы ўваходзяць спецыялісты ў галіне кінематаграфіі, прафесійныя тэлевядучыя, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. Конкурс арганізаваны ўпраўленнем па справах культуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пры падтрымцы ўпраўлення па справах моладзі Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада на адрас info.videoradius@yandex.by. Падрабязней з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ.