Гатовы прапанаваць нешта па-сапраўднаму ўнікальнае і карыснае для краіны? Тады не адкладай – прыём заявак ажыццяўляецца да 30 кастрычніка.
Падаць на конкурс можна праекты, накіраваныя на далучэнне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку, раскрыццё патэнцыялу юнакоў і дзяўчат у адпаведнасці з асноўнымі прыярытэтамі Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.
У конкурсе могуць узяць удзел некамерцыйныя маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб'яднанні, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, установы адукацыі і арганізацыі, а таксама маладзёжныя групы.
Правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9. Больш падрабязная інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу маладзёжных ініцыятыў даступна па спасылцы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна дасылаць работы ў друкаваным фармаце (арыгіналы дакументаў) на адрас: Гродзенская вобласць: 230005, г.Гродна, вул.Лідская,1.