Барацьбіты з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства на Рэспубліканскай універсіядзе па грэка-рымскай барацьбе, якая праходзіла ў Мінску з 9 па 11 кастрычніка. Універсітэцкая каманда змагла заваяваць серабро.
Грэка-рымская барацьба - гэта адзін з найстарэйшых відаў спорту, займальная і тэхнічная дысцыпліна. Спартсмены спаборнічаюць не толькі ў фізічнай сіле, але і ў спрыце, гнуткасці і стратэгічным мысленні.
Спаборніцтвы ў Мінску былі насычаны напружанай барацьбой і эмоцыямі, а ўдзел у іх стаў важным этапам у спартыўнай кар'еры кожнага спартсмена. Дзякуючы ўпартай працы, трэніроўкам і імкненню да перамогі кожны член каманды ўнёс свой уклад у агульны поспех універсітэта.
Купалаўцы ў выніку ўпартай працы змаглі заваяваць серабро ў агульнакамандным заліку.
У асабістым першынстве студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Гур'еў выступаў у вагавай катэгорыі 55 кг і стаў уладальнікам золата, таксама пераможцам у вагавай катэгорыі 87 кг стаў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Абдулмасіх Абдулмасіх. Студэнт юрыдычнага факультэта 1 курса Расім Ібрагімаў заняў 2 месца ў вагавай катэгорыі 60 кг. Дзмітрый Радзевіч, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры ў вагавай катэгорыі 60 кг заняў 3 месца. Таксама бронзавыя медалі ў наступных студэнтаў: студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Мацвей Сачко (в\к 67 кг), студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Міхаіл Шугала (в\к 72 кг), студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Дуброўскі (в\ к 82 кг), студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Павел Савіцкі (в\к 97 кг), студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Данііл Казлоў (в\к 130 кг). У вагавай катэгорыі 97 кг студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Якаў Толшын заняў 5 месца.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ганарыцца сваімі спартсменамі, якія годна прадставілі ўніверсітэт на гэтым спартыўным мерапрыемстве. Іх поспех - гэта вынік калектыўнай працы, падтрымкі трэнераў, балельшчыкаў і ўсёй універсітэцкай супольнасці.