Тэматычная сустрэча з Мікалаем Лявонцьевічам Мысліўцом прайшла 18 кастрычніка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мікалай Мыслівец правёў сустрэчу са студэнтамі і магістрантамі спецыяльнасці «Сацыялогія» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Падчас адукацыйнай лекцыі Мікалай Лявонцьевіч расказаў аб дзейнасці вядучай нацыянальнай навукова-даследчай установы Беларусі ў галіне сацыялогіі.
Для першакурснікаў сустрэча стала цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з гісторыяй сацыялагічнай навукі нашай рэспублікі, даведацца, як праводзяцца сацыяметрычныя даследаванні. Студэнтаў старэйшых курсаў зацікавілі пытанні праходжання практыкі і працаўладкавання па спецыяльнасці «Сацыялогія».