Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэнецца з бацькамі будучых студэнтаў, мамамі і татамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца, таксама на сустрэчы будуць рады бацькам выпускнікоў. Падобны адкрыты бацькоўскі сход пройдзе ўпершыню ў рэспубліцы пад назвай «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!».
Падчас бацькоўскага сходу адбудзецца выступленне рэктара, у якім яна раскажа пра ўніверсітэт, пра тое асяроддзе, якое ствараецца для студэнтаў, а таксама пра магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя таго, бацькі змогуць даведацца ўсё пра паступленне і навучанне ў Купалаўскім універсітэце і задаць сваё пытанне рэктару ВНУ. Аб траекторыях паступлення бацькам, чые дзеці вучацца ў 9-10 класе, раскажа начальнік цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова.
– Мы рады будзем бачыць бацькоў школ і гімназій не толькі Гродна, але і вобласці. Першая траекторыя датычыцца пераможцаў універсітэцкай алімпіяды. Згодна з умовамі правядзення алімпіяды, пераможцы маюць права быць залічанымі без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды і згодна з квотай па выбранай спецыяльнасці, – расказалі ў прэс-цэнтры ГрДУ імя Янкі Купалы. – Другая траекторыя паступлення ў Купалаўскую ВНУ – атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Трэцяя траекторыя – паступленне ў рамках агульнага набору.
Пасля завяршэння сходу адказаць на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, расказаць аб навучанні на тым ці іншым факультэце будуць гатовы дэканы факультэтаў.
Для тых, хто не зможа патрапіць на збор, але жадае задаць пытанне, стварылі Google форму. Пераходзьце па спасылцы, пакідайце пытанне. Ніводны не застанецца без увагі! А таксама ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць паглядзець анлайн-трансляцыю на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта.
Падобныя сустрэчы вельмі важныя, бо яны паказваюць, што кіраўніцтва ўніверсітэта заўсёды гатова адказаць на пытанні і выйсці на дыялог. У Купалаўскім універсітэце ўсё празрыста, бо толькі ў атмасферы даверу можна якасна пабудаваць адукацыйны працэс і зрабіць навучанне дзяцей не толькі эфектыўным, але і камфортным. Бацькоўскі сход таксама можна аднесці да адной з форм прафарыентацыйнай работы, бо да наведвання запрашаюцца бацькі абітурыентаў. Спецыяльна для іх пасля сходу будуць арганізаваны сустрэчы з дэканамі факультэтаў.
ШТО? Адкрыты бацькоўскі збор.
ДЗЕ? Вуліца Леніна, 32, актавая зала (другі паверх).
КАЛІ? 26 кастрычніка. Пачатак а 10.00.