24 кастрычніка ва ўніверсітэце прайшоў адаптацыйна-інтэграцыйны трэнінг для маладых спецыялістаў і нядаўна прынятых супрацоўнікаў. Яго мэта - дапамагчы пачаткоўцам хутчэй адаптавацца да ўмоў прафесійнай дзейнасці і пагрузіцца ў карпаратыўную культуру, а таксама сфарміраваць матывацыю да дасягнення высокіх вынікаў.
Вядучай трэнінгу выступіла Таццяна Парфёнава, старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі. Заняткі былі накіраваныя на згуртаванне калектыву, развіццё сродкаў эфектыўнага вербальнага і невербальнага ўзаемадзеяння паміж супрацоўнікамі, а таксама на фармаванне спрыяльнага псіхалагічнага клімату ўнутры калектыва.
Удзельнікі трэнінгу адзначылі важнасць атрыманай інфармацыі, якая, на іх думку, спатрэбіцца ім як у рабоце, так і ў паўсядзённым жыцці. Яны ўказалі на каштоўнасць атрыманага вопыту ўзаемадзеяння і зносін.
Падтрымка ў пачатку кар'еры адыгрывае важную ролю ў фармаванні матывацыі да дасягнення высокіх вынікаў. Мэта падобных трэнінгаў - стварыць камфортныя ўмовы для новых супрацоўнікаў, каб яны маглі раскрыць свой патэнцыял і ўнесці каштоўны ўклад у жыццё універсітэта.
У ГрДУ імя Янкі Купалы імкнуцца да таго, каб кожны чалавек, які далучыўся да купалаўскай сям'і, адчуваў сябе важным, часткай каманды. Таму ва ўніверсітэце надаецца асаблівая ўвага працэсу адаптацыі і інтэграцыі маладых спецыялістаў.