Адборачны тур конкурсу «Alma Mater – каханне з першага курса 2024» завяршыўся. Чацвёрты дзень стаў самым доўгім, бо на сцэне Купалаўскага ўніверсітэта выступілі адразу чатыры факультэты: факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт мастацтваў і дызайну, фізіка-тэхнічны факультэт, філалагічны факультэт.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму прадэманстраваў сваю ўнікальнасць і глыбокія веды мінулага, пераносячы гледачоў у чароўны свет гістарычных падзей і іх герояў. Факультэт мастацтваў і дызайну натхніў усіх, хто прысутнічаў сваім творчым падыходам, крэатыўнасцю і арыгінальнасцю ў кожнай дэталі свайго выступу. Фізіка-тэхнічны факультэт разыграў на сцэне дэтэктыўнае бюро. У выніку хлопцы здолелі знайсці кнігу ведаў. Філалагічны факультэт уразіў сваім выступленнем, танцамі і моцным вакалам.
Цяпер перад журы стаіць няпростая задача - выбраць фіналістаў, якія пазмагаюцца за перамогу 14 лістапада. Сустракаемся ў канцэртнай зале па вул. Леніна, 32. Білеты можна набыць па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх.
Тэл.: (8 0152) 39-74-49