Купалаўскі ўніверсітэт заўсёды шукае новыя формы ўзаемадзеяння з абітурыентамі і іх бацькамі. Вынікам пошуку і эксперыментаў стаў адкрыты бацькоўскі сход, які адбыўся 26 кастрычніка. Падобны фармат раней не рэалізоўваўся нідзе ў Беларусі. Падзея аб'яднала ўдзельнікаў сустрэчы пад назвай «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!».
Нягледзячы на тое, што гэты праект новы, арганізатары былі ўпэўненыя, што ён дапаможа абітурыентам і іх бацькам зрабіць больш свядомы выбар наконт будучай спецыяльнасці і месца навучання. З упэўненасцю можна сказаць, што ўсё атрымалася выдатна!
Сход пачаўся з прывітання рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка, якая падзякавала ўсім прысутным за тое, што ў гэтую суботнюю раніцу яны прыйшлі ва ўніверсітэт. Таксама рэктар павітала тых, хто далучыўся да анлайн-трансляцыі бацькоўскага сходу, запушчанай на YouTube-канале ўніверсітэта. Яе гледачамі сталі больш за 300 чалавек. Дарэчы і афлайн, сход наведалі больш за 300 гасцей.
- Я сама скончыла ГрДУ імя Янкі Купалы і лічу гэтае месца сваім домам. Нягледзячы на тое, што я нарадзілася ў Брэсце, я заўсёды ведала, што хачу вучыцца ў Гродне. Я ніколі не шкадавала аб сваім выбары і з вялікай любоўю ў сэрцы да ўніверсітэта іду па жыцці. З задавальненнем раскажу вам пра тое, якія ўмовы для студэнтаў у нас створаны, – звярнулася Ірына Фёдараўна да бацькоў са сцэны, перш чым пачаць расповед пра Купалаўскі ўніверсітэт.
Далей рэктар падрабязна расказала пра перавагі ГрДУ імя Янкі Купалы, якіх сапраўды нямала. І адно з асноўных - студэнтаарыентаваны падыход. Усе ва ўніверсітэце імкнуцца знайсці, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага студэнта.
Больш падрабязна аб умовах паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы расказала начальнік цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова. Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла траекторыям паступлення.
- Першая траекторыя тычыцца пераможцаў універсітэцкай алімпіяды. Згодна з умовамі правядзення алімпіяды, пераможцы маюць права быць залічанымі без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды і згодна з квотай па выбранай спецыяльнасці, - расказала Ірына Карлюкова. – Другая траекторыя паступлення ў Купалаўскую ВНУ – атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Трэцяя траекторыя - паступленне ў рамках агульнага набору.
Такія сустрэчы маюць важнае значэнне, паколькі яны дэманструюць гатоўнасць адміністрацыі ўніверсітэта адказваць на пытанні і ўступаць у дыялог. Акрамя таго, варта памятаць, што студэнты, якія прымаюць рашэнне аб паступленні ва ўніверсітэт, заўсёды застаюцца дзецьмі ў вачах сваіх бацькоў, таму дарослым важна даведацца аб працэсе навучання.
У Купалаўскім універсітэце шануецца празрыстасць, бо толькі ў атмасферы даверу можна эфектыўна арганізаваць адукацыйны працэс і забяспечыць камфортнае навучанне студэнтаў.
Спецыяльна для бацькоў пасля сходу былі арганізаваны сустрэчы з дэканамі факультэтаў, дзе госці маглі даведацца падрабязнасці паступлення на той ці іншы факультэт.