Навучальныя курсы маладзёжнага прафсаюзнага актыву на тэму "Ідэалагічныя, сацыяльна-эканамічныя і прававыя аспекты работы арганізацый у сучасных умовах" прайшлі студэнты факультэта эканомікі і кіравання Мікіта Грышчэня і студэнтка філалагічнага факультэта Анастасія Кандратовіч.
Курсы маладзёжнага прафсаюзнага актыву сталі каштоўнай крыніцай ведаў аб важнейшых аспектах работы арганізацый у сучасных умовах. Заняткі ахоплівалі ключавыя тэмы і выклікі, з якімі сутыкаюцца сёння прафсаюзныя актывісты. Удзельнікі мелі магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні, абмяняцца вопытам і ўмацаваць свае веды ў галіне ідэалогіі, сацыяльна-эканамічных працэсаў і прававых аспектаў, якія датычацца іх дзейнасці ў прафсаюзе.
Пасля лекцый прадстаўнікі актыву даведаліся аб асновах канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, а таксама аб узаемасувязі паміж якасцю кантэнту і інфармацыйнай палітыкай.
У рамках мерапрыемства купалаўцы наведалі Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Музейна-прамысловы цэнтр працоўнай славы ААТ "Мінскі трактарны завод" і ААТ "Камволь".