9 купалаўцаў будуць змагацца за званне «Студэнт года – 2024». Фіналісты ўжо прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, распрацавалі ўласны праект на тэму «Маладзёжная ініцыятыва».
Фінал конкурсу адбудзецца ў чацвер, 31 кастрычніка а 18:00 у актавай зале навучальнага корпуса №5 па вул. Леніна, 32. Падчас фінальных выпрабаванняў «Візітная картка» студэнты-купалаўцы раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні, а таксама прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, раскрыюць свае таленты ў творчым спаборніцтве. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2024».
Нагадаем, што вы можаце абраць пераможцу ў намінацыі «Студэнт года – ОНЛАЙН». Галасаванне завершыцца 31 кастрычніка у 17:00.