У канцы лістапада 2024 - лютым 2025 Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы праводзіць Шматпрофільную алімпіяду па 7 вучэбных прадметах, пераможцы якой (дыпломы I, II, III ступені) маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасць(і), адпаведныя навучальнаму прадмету профільнай алімпіяды.
У 2024-2025 навучальным годзе Шматпрофільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта ўключае 8 алімпіяд па 7 вучэбных прадметах: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, англійская мова, матэматыка, біялогія, хімія і гісторыя Беларусі.
Алімпіяда пройдзе ў два этапы:
1 этап (папярэдні) пройдзе ў дыстанцыйнай форме ў лістападзе-снежні 2024 года на лічбавай платформе адукацыйнага партала ўніверсітэта, якая суправаджае кожнага ўдзельніка алімпіяды ад рэгістрацыі асабістага Лічбавага кабінета абітурыента да азнаямлення з вынікамі папярэдняга этапу і далейшага інфармавання аб допуску і ўдзеле ў этапе (спасылка актыўная на сайце abit.by у раздзеле Шматпрофільная алімпіяда).
Дата правядзення кожнай профільнай алімпіяды пазначана на сайце abit.by.
2 этап (заключны) пройдзе ў вочнай форме (пісьмовыя заданні) на базе ўніверсітэта 22-23 лютага 2025 года. Да ўдзелу ў заключным этапе дапускаюцца ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап.
Удзельнікамі алімпіяды могуць быць толькі навучэнцы XI класаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Квота для залічэння ў ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяды складае да 15 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму за кошт сродкаў бюджэту па 25 спецыяльнасцях: 6-05-0232-01 Беларуская філалогія, 6-05-0511-01 Біялогія, 6-05-0521-01 Экалогія, 7-07-0511-01 Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія, 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя, 6-05-0112-02 Пачатковая адукацыя, 6- 05-0114-01 Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя, 6-05-0313-01 Псіхалогія, 7-07-0114-01 Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя, 6-05-0222-01 Гісторыя, 6-05-0232-02 Руская філалогія, 6-05-0533-01 Фізіка, 6-05-0533-04 Камп'ютарная фізіка, 6-05-0713-05 Робататэхнічныя сістэмы, 6-05-0714-02 Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты, 6-05 0715-07 Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў, 6-05-0716-03 Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы, 7-07-0712-01 Электраэнергетыка і электратэхніка, 7-07-0732-01 Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, 6-05-0533-06 Матэматыка, 6-05-0533-09 Прыкладная матэматыка, 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (з указаннем моў), 6-05-0232-04 Рамана-германская філалогія (англійская), 6 -05-0511-02 Біяхімія, 6-05-0721-03 Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання.
Адпаведнасць прадмета алімпіяды і спецыяльнасцей, на якія пераможцы могуць паступаць без уступных іспытаў, прадстаўлена на сайце abit.by у раздзеле "Шматпрофільная алімпіяда".
Рэгістрацыя ўдзельнікаў папярэдняга этапа будзе праходзіць да пачатку гэтага этапа па кожнай алімпіядзе.
Удзельнічай у шматпрофільнай алімпіядзе і стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў у ліку першых!
Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ - алімпіяда, у якой прайграць немагчыма! Перамагай сябе! Перамагай з намі!