Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі запускае рэспубліканскі конкурс блогераў "БЛАГАСФЕРА 6.0".
Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна ў перыяд з 28 кастрычніка па 23 снежня прадаставіць відэаролік па адной з наступных намінацый:
- «ЗОЖNIK!» - відэасюжэт аб здаровым ладзе жыцця (заняткі спортам, правядзенне зарадкі, прафілактыка негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі) або матывацыйны ролік, накіраваны на папулярызацыю вядзення здаровага ладу жыцця;
- «УВАГА!» – агляд іміджавага мерапрыемства, якое праводзіцца для моладзі (рэпартаж);
- «Адзін дзень з….» – кароткі ролік аб працоўным дні аднаго з работнікаў/кіраўнікоў установы адукацыі, прадпрыемствы, арганізацыі;
- «Профі» - кароткі ролік аб сваім працоўным дні;
- «Падарожнічай па Беларусі!» – відэаролік аб падарожжы (славутых мясцінах) па Рэспубліцы Беларусь;
- «ПатрыётBY» - відэаролік аб укладзе грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у развіццё дзяржавы.
- «Дзень законапаслухмянага грамадзяніна» - відэаролік аб выкананні законаў дзяржавы;
- «Роўны навучае роўнага»" - відэаролік аб укладзе ў прававое выхаванне і асвета малодшага пакалення.
Пераможцаў і прызёраў конкурсу вызначыць журы з ліку прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў рамках праекта "Маладзёжная сталіца - 2025".
Больш падрабязна ў ПАЛАЖЭННІ. Заяўка на конкурс і згоду на апрацоўку персанальных даных (у электронным фармаце) даступны па СПАСЫЛЦЫ.