Сёння купалаўцы адправіліся ў Гожскае лясніцтва, дзе ў рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» папоўнілі лясныя культуры, на ўчастках пацярпелых ад урагану. Гэта падзея не толькі садзейнічае паляпшэнню навакольнага асяроддзя, але і фарміруе ў моладзі адказныя адносіны да прыроды.