Студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну стала лаўрэатам ІІ ступені ў конкурсе "Віцебскі лістапад", які прайшоў з 24 па 27 кастрычніка ў г. Віцебск.
У 2024 годзе фестываль праходзіць у гібрыдным фармаце: удзельнікі маглі даслаць свае работы завочна або выступіць на адкрытай конкурснай пляцоўцы. Цыкл мерапрыемстваў уключаў у сябе конкурс аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў, экскурсію па памятных мясцінах Віцебска, турнір паэтаў, а таксама гала-канцэрт з удзельнікамі конкурсу.
Студэнтка 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта Анастасія Крыўчыкава стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі “Візуальнае мастацтва. Жывапіс» ва ўзроставай катэгорыі 13-17 гадоў. Дзяўчына праілюстравала самую яркую і творчую са сваіх задумак, чым адразу прыцягнула ўвагу журы.
Віншуем Анастасію і жадаем яшчэ больш творчых поспехаў і перамог!