На выставе прадстаўлены работы Ганны Сідарчук, ветэрана працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганна Серафімаўна - выпускніца Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1956 годзе яна паступіла на фізіка-матэматычны факультэт і з таго часу не раставалася з універсітэтам. Экспазіцыя ўключае ў сябе яе цудоўныя вышыўкі. Запрашаем усіх жадаючых палюбавацца мастацтвам!