На базе навучальнага корпуса №2 ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Гродзеншчыны» ў фармаце «роўны навучае роўнага».
Удзельнік патрыятычнага сектара Школы асветы ГрДУ імя Янкі Купалы, старшыня СНТ факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Максім Козіч расказаў студэнтам юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі аб выніках расследавання крымінальнай справы па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду. Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, узбуджанага Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
Лектар зачытаў успаміны відавочцаў – жыхароў вёсак, спаленых падчас карных аперацый, адзначыўшы зверствы фашыстаў. Ён таксама агучыў прымаемыя дзяржавай меры па ўстанаўленні ўсіх фактаў генацыду і асоб, вінаватых у іх учыненні, увекавечанні памяці аб ахвярах генацыду беларускага народа і ўвядзенні крымінальнай адказнасці за адмаўленне генацыду. У абмеркаванні тэмы таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі факультэтаў.
Даведачна
Школа асветы – гэта праект, накіраваны на стварэнне ва ўніверсітэце сістэмы асветы па ўсіх напрамках дзяржаўнай і маладзёжнай палітыкі. Ён рэалізуе праграму бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, фарміруючы і развіваючы патрыятычныя, грамадзянска-прававыя, эканамічныя кампетэнцыі, а таксама культуру здаровага ладу жыцця. Акрамя таго, праект закранае пытанні біялагічнай, харчовай і інфармацыйнай бяспекі, кібербяспекі і іншыя актуальныя тэмы.