У Купалаўскім універсітэце штогод паспяхова рэалізуецца прафарыентацыйны праект «PROF-вакацыі», прызначаны для навучэнцаў 10-11 класаў, якія імкнуцца вызначыцца з выбарам будучай прафесіі і пазнаёміцца з універсітэцкім асяроддзем. Мерапрыемствы праходзілі з 28 кастрычніка па 1 лістапада 2024 года і сабралі больш за 660 удзельнікаў з 42 устаноў адукацыі.
На базе навучальнага корпуса №2 ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Гродзеншчыны» ў фармаце «роўны навучае роўнага».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дае не толькі якасную вышэйшую адукацыю, але і праводзіць розныя курсы для абітурыентаў, канферэнцыі, майстар-класы і шмат іншага. Сабралі вам актуальныя пазіцыі.
З 28 кастрычніка па 1 лістапада ў Купалаўскім універсітэце прайшло навучанне па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі «Кіраванне развіццём УВА ў сучасных умовах», у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі, якія знаходзяцца ў кадравым рэзерве універсітэта, і кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
Увага да дэталяў, імкненне да інавацый і глыбокія веды ў галіне тэхнікі – усё гэта характарызуе прафесію інжынера, якая адыгрывае ключавую ролю ў развіцці сучаснага свету. 29 кастрычніка навучэнцы інжынерных класаў СШ №8 горада Слоніма пагрузіліся ў свет навукі і тэхналогій, наведаўшы фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Чарада традыцыйных сустрэч рэктара Ірыны Кітурка на факультэтах працягваецца. Купалаўская сям'я вялікая, і важна кожнаму надаць увагу, выслухаць, пагаварыць аб найбольш актуальных пытаннях. На гэты раз Ірына Фёдараўна правяла сустрэчу на факультэце псіхалогіі.
31 кастрычніка 2024 года ўпершыню ў Беларусі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы арганізуе работу выязной шматпрофільнай школы «Купалаўскі старт» для вучняў класаў інжынернай і педагагічнай накіраванасці школ і гімназій Ваўкавыскага раёна.
25 кастрычніка ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і ААТ «Санаторый «Ружанскі» адбыўся чарговы цыкл заняткаў для супрацоўнікаў гэтай установы ў рамках трэнінгаў «Паспяховая камунікацыя ў галіне паслуг у сферы гасціннасці: спосабы, прыёмы, метады», праведзены загадчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Наталляй Жураўлёвай і дацэнтам гэтай жа кафедры Сяргеем Данскіх.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэлася з супрацоўнікамі і студэнтамі філалагічнага факультэта. На сустрэчы былі закрануты шэраг важных і актуальных тэм, а таксама ўдзельнікі мелі магчымасць задаць любыя пытанні.
26 кастрычніка дадзены старт навучанню па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі «Кіраванне развіццём УВА ў сучасных умовах», у якім бяруць удзел супрацоўнікі, якія знаходзяцца ў кадравым рэзерве ўніверсітэта, і кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
–
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» з 21 па 25 кастрычніка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся візіт Наталлі Мацвеевай, прарэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Алтайскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, доктара сацыялагічных навук, прафесара, прафесара кафедры сацыялогіі, паліт эканомікі, загадчыка вучэбнай навукова-даследчай лабараторыі «Сацыялогія народнай адукацыі», Ганаровага работніка вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі.
Новы фармат аб'яднае ўдзельнікаў сустрэчы пад назвай «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!». Адкрытыя і сумленныя зносіны спрыяюць зрабіць працэс адукацыі празрыстым і камфортным. Запрашаем наведаць збор бацькоў будучых студэнтаў (навучэнцаў 9-11 класаў), мам і тат юнакоў, якія вучацца ва ўніверсітэце, а таксама на сустрэчы будуць рады бацькам выпускнікоў.
У сераду, 23 кастрычніка, на пляцоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся семінар Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, галоўныя рэдактары, іх намеснікі і адказныя сакратары СМІ рэгіёна, выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка, у 10.00. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць убачыць будні курсантаў знутры і пагутарыць з кіраўніцтвам факультэта.
Купалаўцам спадабаўся фармат дэбатаў, дзе студэнты дыскутуюць на складаныя і спрэчныя тэмы. Таму моладзь з задавальненнем далучылася да Дэбатнага турніру, падчас якога кампетэнтнае журы будзе ацэньваць выступленні і прымаць рашэнне, хто пройдзе далей.
У Купалаўскім універсітэце ў хуткім часе пройдзе прафарыентацыйны інтэнсіў пад назвай «PROF-Вакацыі», прызначаны для навучэнцаў 10-11 класаў, якія імкнуцца вызначыцца з выбарам будучай прафесіі і пазнаёміцца з універсітэцкім асяроддзем.
Прафарыентацыя — гэта не проста інфармаванне аб спецыяльнасцях, якія прапануе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, але і комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на дапамогу маладым людзям у выбары жыццёвага шляху, які будзе найбольш адпавядаць іх інтарэсам. Студэнты праводзяць актыўную работу ў напрамку прафарыентацыі праз арганізацыю розных мерапрыемстваў: семінараў, майстар-класаў, гутарак і адкрытых урокаў.
Чарговы занятак праекта «Адкрытае навучанне» быў прысвечаны выкарыстанню тэхналогіі падкастынгу, і правяла яго дацэнт кафедры рускай мовы і мовазнаўства Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя В.Г. Цімірасава, пераможца ўсерасійскага конкурсу «Медыяапедагог года 2023» Мімоза Фахрутдзінава.
Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя Купалаўскага ўніверсітэта правяла археалагічную разведку ў басейне ракі Свіслач.
16 і 17 кастрычніка студэнты 4 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» ў рамках семінарскіх заняткаў па дысцыпліне «Натарыят і натарыяльная дзейнасць» наведалі натарыяльную кантору №2 Ленінскага раёна г. Гродна, натарыяльны архіў Гродзенскай натарыяльнай акругі і Гродзенскую абласную натарыяльную палату.
Кафедра журналістыкі запрашае вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыняць удзел у алімпіядзе па журналістыцы "Медыя і я".
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэнецца з бацькамі будучых студэнтаў, мамамі і татамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца, таксама на сустрэчы будуць рады бацькам выпускнікоў. Падобны адкрыты бацькоўскі сход пройдзе ўпершыню ў рэспубліцы пад назвай «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!».
Абітурыенты Купалаўскага ўніверсітэта, не выпусціце свой шанец праверыць узровень ведаў і падцягнуць паспяховасць да ўступнай кампаніі!
Конкурс праводзіцца штогод сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый ва ўзросце да 35 год. Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка 2024 года.
Чацвёрты сезон праекта «Адкрытае навучанне» пачаўся са знакавай сустрэчы з прадстаўнікамі педагагічнай дынастыі Вайтулевічы-Кебічы-Хітрушка-Кавалеўскія Людмілай Кебіч і Вольгай Хітрушка. Сумарны ўзрост педагагічнай дынастыі перавышае 200 год.
Старшы выкладчык кафедры міжнароднага юрыдычнага факультэта Дзіяна Літвінчук правяла анлайн-лекцыю па тэме «Адміністрацыйныя мытныя правапарушэнні».
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» г. Масква аб'яўляе пра набор на навучанне па праграме абмену ў вясновым семестры 2024/2025 навучальнага года.
На факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся інтэрактыўны семінар-дыскусія на тэму «Аналіз падыходаў да вывучэння гнуткасці і рыгіднасці беларускіх і кітайскіх студэнтаў». У семінары прынялі ўдзел навучэнцы Кітайскай Народнай Рэспублікі. Спікерам семінара выступіла загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Анжэла Пеўнева.
6 кастрычніка адбыўся кваліфікацыйны этап каманднага Чэмпіянату па праграміраванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. 15-16 лістапада 2024 года пераможцы кваліфікацыі змогуць узяць удзел у вочным спаборніцтве на заключным этапе Чэмпіянату, які адбудзецца ў БДУ.
Чацвёрты сезон адукацыйнага праекта "Адкрытае навучанне" стартуе 11 кастрычніка.
Караліна Венцкевіч сёлета скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з адзнакай па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве". Як выпускніца платнай формы навучання, дзяўчына скарысталася магчымасцю размеркавання і атрымала працу ў ААТ «Гродна Азот». Як быць маладым спецыялістам на буйным прадпрыемстве, Караліна расказала карэспандэнту Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Купалаўскага ўніверсітэта.
«Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!». Пад такой назвай праходзіць цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў ваеннага факультэта. Курсанты і выкладчыкі з пачатку верасня да сакавіка наведаюць дзясяткі школ не толькі Гродзеншчыны, але і іншых абласных цэнтраў.
Вераніка Бусловіч вучылася па мэтавым накіраванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы на педагагічным факультэце. А ў 2020 годзе дзяўчыну па яе жаданні размеркавалі ў Галынкаўскую сярэднюю школу. Напярэдадні Дня настаўніка малады педагог расказала аб тым, як праходзяць яе працоўныя будні.
У сераду, 2 кастрычніка, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Авак Вартанян, адказны за працу з таленавітай моладдзю, правёў сустрэчу з адоранымі студэнтамі 1 курса Купалаўскага ўніверсітэта.
2 кастрычніка пачаліся заняткі ў Школе кіраўніка. Гэты адукацыйны праект праводзіцца ў Купалаўскім універсітэце ўжо чацвёрты раз. Яго ўдзельнікамі сталі 30 чалавек з ліку кіраўнікоў, прафесарска-выкладчыцкага складу і спецыялістаў універсітэта.
1 кастрычніка актыўныя і мэтанакіраваныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта сабраліся ў канферэнц-зале на сустрэчы з маладзёжнымі пасламі і дублёрамі ЦУР.
Штогадовая рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Добры дзень, першакурснік» праходзіць па ўсёй краіне. Яе асноўная мэта – пазнаёміць рабят з дзейнасцю прафсаюзных арганізацый. Дзякуючы падобным сустрэчам моладзь, якая толькі пачынае свой навучальны шлях, даведаецца пра свае правы і абавязкі, сацыяльную падтрымку, а таксама пра культурнае і спартыўнае жыццё.
У верасні ў Мінску прайшоў тыднёвы навуковы семінар «Расліннасць балот: сучасныя праблемы класіфікацыі, картаграфавання, выкарыстання і аховы». Семінар аб'яднаў больш за 50 вучоных-балотазнаўцаў з Беларусі і Расіі – прадстаўнікоў розных арганізацый навукі, адукацыі і аховы прыроды. Мерапрыемства арганізавана Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
Юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у фарміраванні зборніка навуковых артыкулаў «Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь: стан, праблемы і перспектывы развіцця».
Інфармацыйна-пошукавая сістэма ilex – гэта надзейная прававая падтрымка для бухгалтарскіх, юрыдычных, кадравых, эканамічных службаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы, сакратароў і іншых карыстальнікаў. Да 31 снежня 2024 года купалаўцам прадастаўлены доступ да сэрвісаў ilex.by.
З 23 па 27 верасня на пляцоўцы Міжнароднага цэнтра кампетэнцый у Казані праходзіць фінальны этап Чэмпіянату прафесійнага майстэрства «BRICS + Future Skills and Tech Challenge 2024». Купалаўцы бяруць удзел у мерапрыемстве.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 5 кастрычніка пачынае працу студыя юнага журналіста «Медыя-STARt». Выкладчыкі кафедры журналістыкі дапамогуць абітурыентам падрыхтавацца да ўступных іспытаў на спецыяльнасць «Журналістыка». Заняткі ў студыі будуць праходзіць кожную суботу ў анлайн- і афлайн-фармаце.
Размеркаванне – гарантыя першага працоўнага месца для выпускніка універсітэта і каледжа. Як і навучанне па мэтавым напрамку. Учорашняму студэнту не трэба шукаць сваё першае працоўнае месца і перажываць, што ён застанецца непрацаўладкаваным. Але ў жыцці бываюць розныя сітуацыі, і па тых ці іншых абставінах маладыя спецыялісты могуць захацець пераразмеркавацца ці перанакіравацца. Раскажам, у чым розніца гэтых працэсаў.
У аўташколе Купалаўскага ўніверсітэта можна прайсці падрыхтоўку кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В».
Навучальныя курсы маладзёжнага прафсаюзнага актыву «Ідэалагічныя, сацыяльна-эканамічныя і прававыя аспекты работы арганізацый у сучасных умовах» наведалі старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі факультэта эканомікі і кіравання Мікіта Грышчэня і намеснік старшыні цэхавай прафсаюзнай арганізацыі філалагічнага факультэта Анастасія Кандратовіч. Курсы праходзілі ў Мінску з 9 па 13 верасня.
Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы натхняліся мастацтвам і тварылі на ІІ рэгіянальным восеньскім дзіцяча-юнацкім і маладзёжным пленэры-конкурсе “Свяцкае натхненне”. Гэта падзея, якая стала ўжо традыцыйнай, сабрала будучых мастакоў у адным месцы – палацава-паркавым комплексе “Вялікі Свяцк Валовічаў”.
13 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне абноўленага Савета старастаў.
Мерапрыемства адбылося 12 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і было арганізавана ў рамках пагаднення аб узаемадзеянні паміж Сакратарыятам Назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій і маладзёжнай прадпрымальніцкай супольнасцю StartUp Space.
Конкурс праводзіцца ў рамках Фестывалю маркетынгу і рэкламы LAMA. Зарэгістравацца для ўдзелу можна індывідуальна ці ў камандах да трох чалавек. Крэатыўшчыкам прапануецца распрацаваць унікальныя ідэі ў адной ці дзвюх намінацыях.
Навуковая сфера апошніх гадоў дэманструе важнасць і паспяховасць рэалізацыі міждысцыплінарных праектаў. Вынаходкі на стыку навук найбольш адпавядаюць сучасным павеваў і паказваюць высокую эфектыўнасць. ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова рэалізуе шэраг такіх праектаў.