На міжнародных спаборніцтвах XIV HoppParádé ў Секешфехервары (Венгрыя) беларуская скакуха з шастом - студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Жук пабіла свой жа нядаўна ўсталяваны рэкорд Беларусі.
У ліку ўладальнікаў дакументаў, якія пацвярджаюць паспяховае праходжанне праграмы курсаў, 20 выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і 5 выкладчыкаў Ваўкавыскага каледжа ГрДУ.
У чарговы раз горад Тарко-Сале прымаў прызёраў свету і Еўропы, пераможцаў федэральных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтваў. Больш за сто наймацнейшых спартсменаў з Расіі, Бразіліі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Украіны і Прыднястроўя змагаліся за прэстыжны тытул чэмпіёна.
Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў. Супернікамі каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі спартсмены з 15 вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Акцёры тэатра прадставілі ўвазе атэстацыйнай камісіі дзве пастаноўкі «Хай будзе баль» і «Сям'я», якія апавядаюць пра актуальныя праблемы чалавецтва.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, у Гродне прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўсклалі кветкі і вянкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера.
Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы аб'яднала больш за 500 спартсменаў з 30 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў - каманда студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая ў агульнакамандным заліку заняла 5 месца.
У купалаўскім універсітэце завяршыліся традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды. 12 факультэцкіх каманд дзяўчат на працягу двух тыдняў змагаліся за першае месца.
Акцыя «Чытаем Купалу разам» была прысвечана 135-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Янкі Купалы, у гонар якога названа нашая alma mater, і стала працягам традыцыйных акцый «Чытаем разам» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Выстава прайшла ў рамках пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Акцыя прайшла ў Гродне 17 снежня сумесна з Гродзенскай экастудыяй.
Для прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі арганізаваны серыі трэнінгаў і майстар-класаў.
Спецыялізаваная канфэрэнцыі 13 снежня сабрала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы спецыялістаў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі не толькі нашай альма-матэр, але і органаў мясцовай улады, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, адміністрацый спартыўных школ, трэнеры-выкладчыкі і бацькі выхаванцаў.
Гульні па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылися. Па традыцыі спаборніцтвы праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 верасня адбылося канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Свята сабрала лепшых педагогаў Гродзеншчыны.
Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 2016 года зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый на прысуджэнне вучоных ступеняў кандыдата навук.
Сусветны дзень снегу, які святкавалі 19-20 студзеня 2016 года ў гарадах Беларусі, адзначылі замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Сяргеевіч Антонаў 1-2 снежня 2015 г. прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Фундаментальныя праблемы радыёэлектроннага прыборабудавання» (INTERMATIC - 2015) і ў VII Усерасійскай навукова-тэхнічнай школе-канферэнцыі маладых навукоўцаў «Маладыя навукоўцы - 2015».
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015» прайшоў 9 снежня 2015 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «БРСМ», Рэспубліканскі студэнцкі савет ПА «БРСМ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
За званне лепшага студэнта Беларусі змагаліся дзевяць удзельнікаў-пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага праекта, сярод якіх чацвёра – прадстаўнікі Брэсцкай, Віцебскай. Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а пяцёра – горада Мінск.
Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставіла студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.
Хварэла за нашу канкурсантку каманда падтрымкі, у састаў якой увайшлі: дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Осіпаўна Чарнілоўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, культарганізатар аддзела культурна-масавай і дзейнасці вольнага часу УВРзМ Дарыя Дзідарава, метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня пярвічнай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Іваноў, бацькі Анастасіі і студэнты-купалаўцы.
Фіналістам неабходна было расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітная картка», прадэманстраваць выканаўніцкі талент і здольнасці да творчага экспромту ў конкурсе «Маладая Беларусь», показаць высокую эрудыцыю і ўменне весці палеміку ў конкурсе аратарскага майстэрства і прадставіць арыгінальны камандны праект.
Па выніках усіх этапаў конкурсу «Студэнт года-2015» студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла прызавое трэцяе месца. Другім стаў студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Карабіцкі. Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Таксама дзяўчына атрымала галоўны прыз у намінацыі «Студэнт года ONLINE»: яе ролік-відэапрэзентацыя быў прызнаны лепшым па выніках інтэрнет-галасавання.
Фінал конкурсу «Студэнт года-2015» даў старт I Рэспубліканскаму студэнцкаму форуму «Берись! Реализуй! Созидай! Мечтай!», які прадстаўляе ўнікальную пляцоўку для зносін сакратараў ячэек ПА «БРСМ», груп, факультэтаў, а таксама кіраўнікоў асобных напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўніверсітэтах. У рамках форума актывісты адзначаць плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія праводзяцца Саюзам на ўніверсітэцкім і рэспубліканскім узроўнях, унясуць прапановы па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці аб'яднання. У праграме сустрэчы – тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, трэнінгі на камандааб'яднанне і згуртаванне калектыву, майстар-клас па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацыі новых студэнцкіх праектаў ПА «БРСМ». Масштабная моладзевая сустрэча завершыцца ў Мінску 12 снежня.
Даведка
Анастасія Аўсейчык, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, – пераможца універсітэцкага і абласнога этапаў конкурсу «Студэнт года-2015». Дзяўчына з'яўляецца членам Арт-групы «Фармат» кафедры выяўленчага мастацтва і навуковага гуртка факультэта, мае дыпломы ўдзельніка міжнародных канферэнцый і шматлікія падзякі за ўдзел у творчых студэнцкіх праектах («Аlma-mater-2014», «Міс і містар універсітэт-2015», рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў», грамадска-патрыятычны марафон «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь»). Анастасія – ініцыятыўны валанцёр руху «Добрае Сэрца», актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных і творчых праектах і акцыях.
- Перед началом республиканского конкурса «Студент года-2015» состоялась презентация университетов
- Финалисты республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик заняла третье место в финале республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Победители республиканского конкурса «Студент года-2015». На фото (слева направо): студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик, студентка БГУИР Мария Марчук и студент Белорусско-Российского университета Михаил Коробицкий
- Дипломы участникам и призера республиканского конкурса «Студент года-2015», которые завоевала студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы представила компетентному жюри купаловский вуз
- Эксперты республиканского конкурса «Студент года-2015» оценивают презентацию ГрГУ имени Янки Купалы
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
У Дзень ведаў, 1 верасня 2015 года, у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнутранага падворка - «Плошчы ўніверсітэцкага сцяга».
Гастрольнае турнэ сімфанічнага аркестра «Моладзь Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі» прайшло ў абласных цэнтрах рэспублікі з 22 па 26 верасня. 22 верасня маладыя музыканты выступілі на віцебскай сцэне, 23 верасня - у Магілёве, у Гомелі артыстаў чакалі 24 верасня, а 25 чысла яны выступілі ў Брэсце. Сустрэча ў Гродне з купалаўцамі ў канцэртнай зале корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32 адбылася ўчора, 26 верасня.
Вадзім Анатольевіч 2 Кастрычніка правёў прамую тэлефонную лінію, сустрэўся з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, адказаў на іх пытанні і прадставіў даклад «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь».