У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, у Гродне прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўсклалі кветкі і вянкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера.
Таксама ў мерапрыемстве ўдзел прынялі студэнты-актывісты ПА/РК ГА «БРСМ» купалаўскага ўніверсітэта.
Вялікае мерапрыемства запланавана ў раёне шлюза Дамброўка Аўгустоўскага канала: тут пройдзе мерапрыемства «Тут пачыналася вайна». Гледачы стануць сведкамі незвычайнай тэатралізацыі па матывах спектакля «Дым над Чорнай Ганчай». Пакажуць яго ўдзельнікі народнай тэатральнай студыі «Гратэск» і ўзорнай студыі танца «Галактыка-В» Верцялішкаўскага цэнтра культуры. У Зарэчанскім Доме народнай творчасці адкрыецца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі ваеннай формы.
Пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, прысвечанымі тэме вайны, можна будзе на пляцоўцы з музеем-бусам «У кніжнай памяці імгненні вайны». Будзе працаваць экскурсійны маршрут па абарончым будынкам 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна.
Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у акцыі «Рака памяці», спусціўшы на ваду папяровыя караблікі. Завершыцца ўсё канцэртам даваеннай і ваеннай песні «Рыа-Рыта: пра каханне і пра вайну ...».