24 лютага 2016 года адбылося пасяджэнне Прэзідыўма Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні дацэнтаў выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы.
Зацверджана рашэнне савета аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата гістарычных навук начальніку ваеннага факультэта Лявонцію Юр'евічу Паўлаву.
Зацверджана рашэнне савета аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства дацэнту кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну Марыне Пятроўне Чайко.
Зацверджана рашэнне савета аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук старшаму выкладчыку кафедры стахастычнага аналізу і эканаметрычнага мадэлявання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Віктару Віктаравічу Навуменка.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Матэматыка» прысвоена дацэнту кафедры сістэмнага праграміравання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдату фізіка-матэматычных навук Аляксандры Рафаэлаўне Яромінай.