Супрацоўнікам, якія прапрацавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 25 гадоў, выдалі пасведчанні да звання «Ганаровага ветэрана працы» і «Ветэрана працы». Гэтая дзясятая юбілейная цырымонія прайшла 3 сакавіка 2016 года.
З прывітальным словам ад імя рэктара А.Д. Караля да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько. Ён адзначыў, што ў купалаўскай ВНУ склалася добрая традыцыя сустракацца ў пачатку сакавіка з ветэранамі ўніверсітэта. Васілій Васільевіч падзякаваў ветэранам за добрасумленную шматгадовую працу і пажадаў ім здароўя, удачы і дабрабыту. Затым прарэктар ўручыў пасведчанні Ганаровага ветэрана працы і ветэрана працы 16 супрацоўнікам ВНУ, многія з якіх і сёння працягваюць працаваць на карысць нашай альма-матэр.
Словы падзякі кіраўніцтву ўніверсітэта ад ветэранаў выказаў Уладзімір Андрэевіч Хілюта. Старшыня ветэранскай арганізацыі ВНУ Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак адзначыў, што адміністрацыя ўнівэрсітэта пастаянна аказвае падтрымку ветэранам.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча, на которой вручили удостоверения к званию «Почетного ветерана труда» и «Ветерана труда»
- Проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько вручил удостоверение к званию «Почетного ветерана труда»
- Удостоверения к званию «Почетного ветерана труда» и «Ветерана труда» получили 16 сотрудников ГрГУ имени Янки Купалы
- В этом году в ГрГУ имени Янки Купалы состоялась 10-ая юбилейная церемония вручения удостоверений к званию «Почетного ветерана труда» и «Ветерана труда»
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча, на которой вручили удостоверения к званию «Почетного ветерана труда» и «Ветерана труда»
- Председатель ветеранской организации ГрГУ имени Янки Купалы М.В. Василючек отметил, что администрация университета постоянно оказывает поддержку ветеранам
- Председатель ветеранской организации ГрГУ имени Янки Купалы М.В. Василючек вручил удостоверения к званию «Ветерана труда»
- Председатель ветеранской организации ГрГУ имени Янки Купалы М.В. Василючек вручил удостоверения к званию «Ветерана труда»