У конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 студэнтаў філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта эканомікі і кіравання.
Купалаўцы прысвяцілі свае эсэ пытанням глабальнага грамадзянства, міжкультурнага ўзаемаразумення і ролі замежных моў у павышэнні матывацыі студэнтаў. Студэнты пісалі свае эсэ на рускай, англійскай, кітайскай, французскай і нямецкай мовах.
Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі кафедраў англійскай філалогіі, рамана-германскай філалогіі, замежных моў, перакладу і міжкультурнай камунікацыі, рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін, вызначыла пераможцаў.
Конкурс быў накіраваны на выяўленне і аб'яднанне ініцыятыўных творча думаючых студэнтаў з мэтай распаўсюджвання ідэй культуры міру і ўстойлівага развіцця сусветнай супольнасці, а таксама падтрымку моўнай разнастайнасці і абмеркаванне глабальных праблем і ініцыятыў.
«Роля міжкультурнага дыялогу ў вырашэнні глабальных праблем» стаў адборачным этапам міжнароднага студэнцкага конкурсу эсэ і моладзевага форума «Много языков – один мир», які праводзіцца па ініцыятыве ААН «Узаемадзеянне з акадэмічнымі групамі (UNAI) сумесна з ESL».
Катэгорыя «Руская мова»:
першае месца – студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Гелдзі Байраммурадаў;
другое месца - студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Лэйла Тагандурдыева;
трэцяе месца - студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Хумалай Айтбаева.
Пераможцы ў намінацыях:
«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Гелдзі Байраммырадаў;
«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Чынар Мерэтдурдыева;
«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Фархад Шераліеў.
Катэгорыя «Кітайская мова»:
дыплом I ступені – студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Бабко;
дыплом II ступені – студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Козел;
дыплом III ступені – студэнтка 3 курсафакультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Крысціна Церан.
Пераможцы ў намінацыях:
«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Талочка;
«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марына Лялюк;
«Лепшае раскрыццё тэмы» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Гармаза;
«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Аплевіч;
«Збліжэнне народаў» - студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Надзея Піцуха.
Катэгорыя «Нямецкая мова»:
дыплом I ступені – студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Анжаліка Калоша;
дыплом II ступені – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Гудач і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Анастасія Садоўская;
дыплом III ступені – студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Марыя Барысевіч, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Эмілія Шуляк і студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Ала Жэўлакова.
Пераможцы ў намінацыях:
«Лепшае раскрыццё тэмы» – студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Наталля Федарчук;
«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Алена Якуць;
«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Вольга Лебедзь;
«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Кацярына Жылінская;
«За збліжэнне народаў» - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Юлія Курганская.
Катэгорыя «Англійская мова»:
дыплом I ступені – студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Іназемцава і студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Анастасія Зверава;
дыплом II ступені – студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Валерыя Шот і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Мікуць;
дыплом III ступені – студэнткі 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Юлія Бекіш і Паліна Курбатава.
Пераможцы ў намінацыях:
«Лепшае раскрыццё тэмы» - студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Павел Кузьмічоў;
«Крэатыўнае асэнсаванне ідэі эсэ» - студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Паліна Бабіч;
«За асэнсаванне асобаснай адказнасці перад грамадствам» - студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Дар'я Гуштын;
«За філасофскае асэнсаванне праблемы» - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алеся Прытуленец;
«За збліжэнне народаў» - студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Юлія Гапонік.
Катэгорыя «Французская мова»:
дыплом II ступені - студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вераніка Бойка.
- Жюри конкурса студенческих эссе на иностранных языках «Роль межкультурного диалога в решении глобальных проблем»
- Студентки ГрГУ имени Янки Купалы – победители и призеры конкурса в категории «Немецкий язык» вместе с жюри
- Иностранные студенты ГрГУ имени Янки Купалы – победители и призеры конкурса в категории «Русский язык» вместе с жюри
- Студентки специальности «Лингвистическое обеспечение межкультурной коммуникации» – победители и призеры конкурса в категории «Китайский язык» вместе с жюри
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы – победители и призеры конкурса в категории «Английский язык» вместе с жюри