У перыяд з 20 па 27 сакавіка 2016 года на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі, дактаранты і магістранты трох вядучых ВНУ Казахстана праходзяць навуковую стажыроўку.
22 сакавіка 2016 года адбылася сустрэча прарэктара па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Эдуардавіча Бялых і супрацоўнікаў факультэта эканомікі і кіравання нашага ўніверсітэта з замежнымі гасцямі.
Вітаючы гасцей, Юрый Эдуардавіч адзначыў, што для Беларусі вектар супрацоўніцтва з ВНУ Казахстана з'яўляецца адным з вядучых. «Сярод прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння - развіццё акадэмічнай мабільнасці. Гэта значны фактар інтэрнацыяналізацыі нашага ўніверсітэта», - падкрэсліў Ю.Э. Бялых. Акрамя таго, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы распавёў гасцям пра купалаўскі ўніверсітэт і выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва з казахстанскімі ВНУ, якія маюць вялікі досвед працы з міжнароднымі статуснымі рэйтынгамі і на працягу многіх гадоў паспяхова рыхтуюць спецыялістаў у рамках Балонскага працэсу.
Выкладчыкі казахстанскіх універсітэтаў распавялі пра спецыяльнасці ў сваіх ВНУ, па якіх праходзіць падрыхтоўка кадраў, і падкрэслілі, што ў вышэйшых навучальных установах на высокім узроўні развіта акадэмічная мабільнасць. Прадстаўніца Усходне-Казахстанскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Д. Серыкбаева дадала, што ў ВНУ развіта падвойная магістратура: студэнты-магістранты адначасова навучаюцца ў роднай альма-матэр і ў замежным універсітэце - у Расіі ці Польшчы. Па заканчэнні навучання хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць два дыплома магістра.
У канцы сустрэчы адзін з магістрантаў казахстанскага ВНУ падзякаваў кіраўніцтву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за магчымасць праходжання стажыроўкі і выказаў упэўненасць у тым, што веды, якія ён атрымае ў нашай ВНУ, будуць паспяхова ўжытыя пры напісанні магістарскай дысертацыі.
У рамках навуковай стажыроўкі прафесары, дацэнты і выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання правядуць для выкладчыкаў і магістрантаў казахстанскіх ВНУ адкрытыя лекцыйныя і практычныя заняткі.
Замежныя грамадзяне таксама наведаюць ААТ «Малочны свет» і адміністрацыю СЭЗ «Гроднаінвест», прымуць удзел у круглым стале «Актуальныя праблемы ўзаемадзеяння эканамічнай навукі і эканамічнай адукацыі: сусветны вопыт і эўразійскія тэндэнцыі» і дыскусіі «Напрамкі і формы супрацоўніцтва ВНУ Беларусі і Казахстана ў сферы падрыхтоўкі кадраў па эканамічных спецыяльнасцях і правядзення сумесных навуковых даследаванняў». Акрамя таго, для замежных грамадзян падрыхтавана культурная праграма: наведванне музея гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы, экскурсія па гістарычных мясцінах Гродна і вобласці.
Дэкан давузаўскай падрыхтоўкі АТ «Фінансавая акадэмія», кандыдат эканамічных навук, дацэнт Цемірава Акмарал Болатаўна для студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання нашай ВНУ прачытае лекцыі і правядзе практычныя заняткі па курсе «Сусветная эканоміка» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
- Проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых поприветствовал гостей в купаловском университете
- В состав иностранной делегации вошли преподаватели и магистранты трех ведущих вузов Казахстана
- В состав иностранной делегации вошли преподаватели и магистранты трех ведущих вузов Казахстана
- На встрече с иностранными гостями присутствовал проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых и сотрудники факультета экономики и управления
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча проректора по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых, сотрудников факультета экономики и управления с представителями из вузов Казахстана
- Во встрече приняли участие магистранты университетов Казахстана
- В конце встречи стороны обменялись сувенирами
- Один из магистрантов казахстанского вуза поблагодарил руководство ГрГУ имени Янки Купалы за возможность прохождения научной стажировки
- По традиции представители ГрГУ имени Янки Купалы и трех вузов Казахстана сделали фото на память