Фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ 28 сакавіка 2016 года адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Права прадстаўляць свой факультэт на заключным этапе алімпіяды атрымалі 70 купалаўцаў, якія выйгралі адборачныя туры на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, а таксама інжынерна-будаўнічым і фізіка-тэхнічным факультэтах.
Павітаў і пажадаў удзельнікам турніру поспехаў прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Георгіевіч Барсукоў.
Затым студэнты прыступілі да алімпіяды, на якой за 5,5 гадзін ім было прапанавана вырашыць 8 заданняў.
Вынікі турніру падводзіліся па дзвюх групах: сярод студэнтаў спецыяльнасцяў навукова-педагагічнага і навукова-вытворчага напрамкі (група «А») і сярод студэнтаў інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцяў (група «Б»).
У групе «А» лепшым быў студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгеній Дземідовіч. Па выніках турніру купалавец узнагароджаны дыпломам I ступені.
Дыпломамі II ступені аргкамітэт алімпіяды адзначыў студэнта 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Уладзіслава Лапыша і студэнтку 5 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Юлію Санкевіч.
Дыпломы III ступені ўручылі студэнтам 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Івану Навіцкаму, Марце Ушкевіч і Уладзіславу Старасотнікаву.
У групе «Б» перамогу атрымалі некалькі ўдзельнікаў: студэнтка 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Алена Якімовіч, студэнты 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Міхаіл Гаманчук і Ягор Лапата. Студэнты таксама адзначаны дыпломамі I ступені.
Студэнткі 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ксенія Равуцкая і Аляксандра Голубева ў гэтай катэгорыі ўзнагароджаны дыпломамі II ступені, а студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Рабцэвіч і студэнткі 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ганна Слаута, Вікторыя Мядзведзева і Алена Сянько - дыпломамі III ступені ,
- Председатель оргкомитета олимпиады – доцент кафедры фундаментальной и прикладной математики факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы М.Н. Гончарова – познакомила участников с условиями турнира
- Участниками финала олимпиады стали студенты, которые выиграли отборочные туры на своих факультетах
- Ребятам предлагалось за 5,5 часов решить 8 олимпиадных заданий
- Участниками турнира по математике стали студенты факультета инновационных технологий машиностроения, физико-технического факультета, факультета математики и информатики и факультета экономики и управления
- В олимпиаде по математике в ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие 70 студентов вуза