4 красавіка пачаўся другі этап VI Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю відэапраектаў «МЕДИАСФЕРА»: інтэрнэт-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый у групе «Студэнцкага медыяцэнтра» https://vk.com/grsumedia. Галасаванне працягнецца з 4 па 6 красавіка ўключна.
У фестывалі прымаюць удзел студэнты з 9 беларускіх ВНУ Віцебска, Гродна, Гомеля, Брэста, Мінска і Магілёва, 2 каледжаў, а таксама навучэнцы больш чым з 20 школ г. Гродна і Гродзенскай вобласці. Аргкамітэт прыняў да разгляду 122 відэафільма ў розных жанрах: сацыяльныя ролікі, рэпартажы, гульнявыя фільмы, відэазамалёўкі, прома-ролікі і інш.
У склад журы фестывалю ў гэтым годзе ўвайшлі прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі «Гродна», тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс», прафсаюзнага камітэта студэнтаў, першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», а таксама супрацоўнікі нашага ўніверсітэта. На першым этапе члены журы вызначылі ўдзельнікаў інтэрнэт-галасавання і выбралі лепшыя відэафільмы па розных намінацыях у дзвюх катэгорыях: «Профі» (студэнты і навучэнцы каледжаў) і «Юніёры» (навучэнцы школ).
Фестываль падвядзе вынікі 8 красавіка ў 10.30 па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218. У рамках фестывальнага дня майстар-класы для ўдзельнікаў правядуць гродзенскія журналісты Надзея Завіноўская (ТРК «Гродна») і Сяргей Мазайла (ТРВК «Гродна Плюс»). Кіраўнікі творчых груп сустрэнуцца з выкладчыкамі кафедры журналістыкі ў рамках семінара «Маладзёжны медыяцэнтр ў сучаснай інфармацыйнай прасторы». Падрабязная інфармацыя – у праграме фестывалю.