Гродна прыняў міжнародную эстафету памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі». У парку імя Жылібера адбыўся мітынг, удзел у якім прынялі супрацоўнікі і студэнты купалаўскага ўніверсітэта.
Падчас урачыстага мітынгу адбылася цырымонія перадачы копіі Сцяга Перамогі. Палатно плошчай больш за 200 кв. м, якое разгарнулі курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, перададзена гораду ўдзельнікамі эстафеты і зараз будзе захоўвацца ў Гродзенскім абласным гісторыка-археалагічным музеі.
Даведка:
Гродна стаў трэцім населеным пунктам на шляху эстафеты памяці «Зорка нашай Вялікай Перамогі», якую з 5 красавіка па 9 мая праводзіць Усерасійская грамадская арганізацыя ветэранаў «Баявое братэрства» пры падтрымцы Расійскага арганізацыйнага камітэта «Перамога» і Саюза гарадоў воінскай славы.
Праект аб'ядноўвае больш за сто гарадоў Расіі, Беларусі, Абхазіі, Кітая, Паўднёвай Асеціі. Па задумцы арганізатараў, пяць маршрутаў з Архангельска, Брэста, Севастопаля, Д3ербенту і востраваРускі (Прыморскі край) увасабляюць пяць прамянёў зоркі на сцягу Перамогі. Галоўная задача акцыі - захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу шматнацыянальнага савецкага народа.
- Участники международного общественно-патриотического проекта ВООВ «Боевое братство» прибыли в Гродно
- В торжественном митинге приняли участие представители областной, городской власти, общественных организаций и ветераны
- Курсанты военного факультета ГрГУ имени Янки Купалы развернули Знамя Победы площадью более 200 кв. м
- В митинге также приняли участие учащиеся Гуманитарного колледжа ГрГУ имени Янки Купалы