У гэтым годзе ў фестывалі ўпершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі ВНУ ўсіх абласцей: Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай і г. Мінска. У ліку ўдзельнікаў таксама навучэнцы 2 каледжаў і навучэнцы больш чым з 20 школ г. Гродна і Гродзенскай вобласці.
Адкрыў фестываль старшыня журы, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Гродна" Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка, які адзначыў поспехі арганізатараў мерапрыемства і выказаў надзею, што ў будучыні фестываль стане міжнародным.
Прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Аляксеевіч Гачко падкрэсліў, што «фестываль з'яўляецца не толькі конкурсам, але і творчай пляцоўкай для зносін».
Пасля слоў прывітання дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Мікалаевіча Нечухрына адбыўся адкрыты паказ відэаролікаў. У гэтым годзе да разгляду было прынята 122 відэафільма ў розных жанрах: сацыяльныя ролікі, рэпартажы, гульнявыя фільмы, відэазамалёўкі, прома-ролікі і інш. Журы вылучыла 36 відэафільмаў, якія працягнулі ўдзел у барацьбе за першае месца. Відэапраекты былі размешчаны ў сацыяльнай сетцы Вконтакте для галасавання гледачоў.
На цырымоніі ўзнагароджання журы фестывалю, куды ўвайшлі прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі «Гродна», тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс», прафсаюзнага камітэта студэнтаў, першаснай арганізацыі ГА «БРСМ», а таксама выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, назвалі лаўрэатаў 1, 2 , 3 ступені і лепшыя відэапраекты ў шэрагу намінацый, асобныя з якіх былі прымеркаваны да Года культуры.
Дыпломам I ступені ў катэгорыі «Профі» ўзнагароджаны праект - «Праз дыялог моў - ды душы, ды сэрца» Вольгі Ханіс і Канстанціна Ханіса з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
На другім месцы - сацыяльны ролік «20 тыдняў», падрыхтаваны Максімам Логвінавым з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Уладальнікамі дыплома III ступені сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Ірына Дораш і Алёна Сакалоўская з сюжэтам «Распрацоўка БДУІР - прарыў у дыягностыцы рака».
У катэгорыі «Юніёры» дыпломам лаўрэата I ступені ўзнагароджаны сацыяльны ролік - «Рэквіем па жывым зносінам» Эвеліны Маркушэўскай і Арцёма Супруна са Слонімскага раённага ліцэя.
Прыз глядацкіх сімпатый па выніках інтэрнет-галасавання ў катэгорыі «Юніёры» быў уручаны вучням Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Максіму Бекрэню і Іне Дзерман. У катэгорыі «Профі» самым папулярным відэаролікам стаў «ASA Вайна» Аляксандра Асадчага і Віталія Русіна з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Таксама былі адзначаны пераможцы ў наступных намінацыях:
«Культурныя традыцыі і будучыня» (профі) - студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юліяна Амбрушкевіч і Анастасія Шаўловіч (ролік «Што для цябе Беларусь?»);
«Вандроўка у мінулае» (юніёры) – вучні Сярэдняй школы №33 г. Гродна Дзіыяна Макарчук і Уладзіслаў Дзергввіца (ролік «Страчаныя храмы горада Гродна»);
«Вандроўка у мінулае» (профі) – студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Ілля Каваленка (ролік «Мір»).
«Лепшы навінны сюжэт» (профі) - студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Ірына Дораш і Алёна Сакалоўская (ролік «Распрацоўка БДУІР - прарыў у дыягностыцы рака»);
«Лепшы гульнявы фільм» (юніёры) – вучань Новадзевяткавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Уладзіслаў Блізнюк (ролік «Мроі на ўроку беларускай літаратуры»);
«Лепшы гульнявы фільм» (профі) – студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дарына Рапейко і Дар'я Гаўрыльчук (скетчком «STUДЕНЬ»);
«Лепшая відэазамалёўка» (юніёры) –вучні Гімназіі №1 імя Я.Ф. Карскага г. Гродна Мікіта Аўдоцейка і Юлія Краўцэвіч (ролік «HYPERLAPSE GYMNASIUM №1»);
«Лепшая відэазамалёўка» (профі) – прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Вольга Ханіс і Канстанцін Ханіс (- ролік «Праз дыялог моў - ды душы, ды сэрца»);
«Лепшы сацыяльны ролік» (юніёры) – вучні Слонімскага раённага ліцэя Эвеліна Маркушэўская і Арцём Супрун (ролік «Рэквіем па жывых зномінах»);
«Лепшы сацыяльны ролік» (профі) – студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Максім Логвінаў (ролік «20 тыдняў»);
«Лепшы фільм-партрэт» (юніёры) – вучань Сярэдняй школы №33 г. Гродна Яўгеній Каханоўскі (ролік «Герой нашага часу»);
«Лепшы відэапраект» (юніёры) –вучні Слонімскага раённага ліцэя Руслан Мішчанка і Эвеліна Маркушэўская (ролік – «Ліцэйскія навіны»);
«Лепшы відэапраект» (профі) – студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Алёна Сакалоўская і Сяргей Казловіч (ролік - «Павінны памятаць»);
«Лепшы промаролік» (юніёры) – вучні Сярэдняй школы №3 імя Б.М. Усава г. Гродна Анастасія Гансеўская і Іван Тунчыс (ролік «Майстар і Маргарыта»);
«Лепшы промаролік» (профі) – студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Элізабэт Чэчат (ролік «Вучы замежны ў цэнтры моўнай падрыхтоўкі БДУІР»).
У рамках фестывальнага дня адбыліся майстар-класы гродзенскіх журналістаў Надзеі Завіноўскай (ТРК «Гродна») і Сяргея Мазайла (ТРВК «Гродна Плюс»), а таксама семінары выкладчыкаў кафедры журналістыкі.
Даведка
Першы маладзёжны фестываль відэапраектаў «Медыясфера» адбыўся ў 2010 годзе. Удзельнічалі ў ім толькі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы. Пазней фестываль атрымаў статус гарадскога, затым - рэгіянальнага.
Фестываль накіраваны на выяўленне і аб'яднанне творча думаючых навучэнцаў і студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў галіне кіна-і відэамастацтва, умацаванне культурных сувязяў паміж навучэнцамі і студэнтамі ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і сярэдняй адукацыі Гродзенскага рэгіёну і Рэспублікі Беларусь, фарміраванне і прасоўванне іміджу адукацыйнай прасторы Гродзеншчыны і Рэспублікі Беларусь.
- Открыл фестиваль председатель жюри, директор телерадиокомпании «Гродно» Николай Николаевич Мельяченко
- С приветственным словом выступил проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Геннадий Алексеевич Гачко
- Пожелал удачи участникам фестиваля декан факультета истории, коммуникации и туризма декан факультета истории, коммуникации и туризма, доктор исторических наук, профессор Александр Николаевич Нечухрин
- После слов приветствия состоялся открытый показ видеороликов
- После заочного этапа жюри выделило 36 видеофильмов из 122, которые продолжили участие в борьбе за первое место
- В состав жюри фестиваля вошли представители телерадиокомпании «Гродно», телерадиовещательного канала «Гродно Плюс», профсоюзного комитета студентов, первичной организации ОО «БРСМ», а также преподаватели и сотрудники Гродненского государственного университета имени Янки Купалы
- После открытого показа видеофильмов были названы победители VI Республиканского молодежного фестиваля видеопроектов «Медиасфера» и лучшие видеопроекты в ряде номинаций
- Диплом I степени в категории «Профи» награжден проект – «Праз дыялог моў – да душы, да сэрца» Ольги Ханис и Константина Ханиса из Витебского государственного университета имени П.М. Машерова
- Специальным призом от ТРК «Гродно» награждена творческая команда скетчкома «STUДЕНЬ»
- Перед участниками фестиваля выступили студенты ГрГУ имени Янки Купалы
- В рамках фестивального дня состоялись мастер-классы гродненских журналистов, а также семинары преподавателей кафедры журналистики