У Беларусі вызначаны лаўрэаты Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2015 года. Адпаведнае Рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі зацыерджана пастановай № 293 ад 8 красавіка 2016 года.
Званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці пацвердзіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У лістападзе 2015 года у купалаўскай ВНУ працавала экспертная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Па выніках праверкі эксперты рэкамендавалі наш універсітэт на пацвярджэнне прэміі Урада Рэспублікі Беларусь.
Варта адзначыць, што ўпершыню званне лаўрэата Прэміі купалаўская ВНУ атрымала ў 2010 годзе.
З поўным спісам лаўрэатаў Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут.
Даведка
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь паслуг за дасягненні ў галіне якасці заснавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лiстапада 1998 года № 1705 і накіравана на павышэнне канкурэнтаздольнасці вырабленай у краіне прадукцыі, работ, паслуг і забеспячэнне прызнання дасягненняў у галіне якасці прадукцыі (работ і паслуг).
Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэраў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія пяць гадоў. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.