Першае мерапрыемства абласной літаратурнай акцыі «Чытаем разам» адбылося 13 красавіка 2016 года ў сценах абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. У гэтым годзе акцыя прайшла пад дэвізам «Без чытання немагчыма развіццё і станаўленне чалавека» і прысвечаная тыорчасці вядомага беларускага пісьменніка і паэта, драматурга, перакладчыка і літаратуразнаўца Кандрата Крапівы, 120-годдзе з дня нараджэння якога святкавалі ў сакавіку.
На сустрэчу былі запрошаны ганаровыя госці - пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў і начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветных устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Віктараўна Клімовіч.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кадэты і школьнікі.
Купалаўцы прадэманстравалі арыгінальнае і абноўленае разуменне мастацкіх твораў Кандрата Крапівы: студэнты прадставілі тэатралізаваныя пастаноўкі, прачыталі байкі і сатырычныя вершы аўтара, якія застаюцца актуальнымі і сёння.
Літаратурная акцыя «Чытаем разам» будзе доўжыцца на працягу ўсяго 2016 года: у рамках яе пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі жыхароў Гродзеншчыны да беларускай літаратуры. Плануецца, што ў іх прымуць удзел неабыякавыя гарадзенцы, творчая інтэлігенцыя горада, прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Арганізатарамі акцыі выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага і навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы.
- В Гродно стартовала областная литературная акция «Чытаем разам», в которой приняли участие студенты ГрГУ имени Янки Купалы
- В этом году акция посвящена 120-летию со дня рождения известного белорусского писателя и поэта, драматурга, переводчика и литературоведа Кондрата Крапивы
- Перед участниками встречи выступил прокурор Гродненской области В.Н. Морозов
- Также с приветственным словом к ребятам обратилась начальник управления искусства, культурно-просветительных учреждений, народного творчества и учебных заведений Главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского областного исполнительного комитета Е.В. Климович
- Сатирические стихи белорусского классика во время акции прочитала студентка филологического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Вероника Комар
- Также студенты ГрГУ имени Янки Купалы продемонстрировали оригинальное и обновленное понимание произведений Кондрата Крапивы