Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы А.Д. Кароль і прарэктар па навуковай рабоце У.Г. Барсукоў прынялі ўдзел у працы III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у Мінску 7-8 чэрвеня 2016 года.
Рэктар нашага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль стаў удзельнікам пленарнага пасяджэння Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прайшло пад старшынствам Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі - Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.
Прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Георгіевіч Барсукоў прыняў удзел у рабоце секцыі, дзе абмяркоўваўся стан і перспектывы расійска-беларускага супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы.
У рамках Форуму Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заключыў дамову аб супрацоўніцтве з Нацыянальным дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта г. Санкт-Пецярбург. Купалаўскі ўніверсітэт і адно з найстарэйшых вышэйшых фізкультурна-адукацыйных навучальных устаноў Расіі плануюць супрацоўнічаць у сферы ўдасканалення методык выкладання спартыўна-педагагічных дысцыплін, у тым ліку з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання рухальным дзеянням.
Да тэмы: У цяперашні час Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы супрацоўнічае з універсітэтамі і навуковымі арганізацыямі Расіі ў рамках 50 дагавораў аб міжнародным супрацоўніцтве. Найбольш актыўна ГрДУ імя Янкі Купалы ўзаемадзейнічае з універсітэтамі і навуковымі арганізацыямі Масквы, Санкт-Пецярбурга і Калінінградскай вобласці.
Сярод кірункаў супрацоўніцтва - праходжанне стажыровак, навучанне ў магістратуры і дактарантуры, правядзенне навуковых даследаванняў, чытанне лекцый, удзел у канферэнцыях, навуковых, культурна-масавых і іншых мерапрыемствах. Толькі ў 2015 годзе ў Расійскую Федэрацыю былі накіраваны 70 супрацоўнікаў і 78 навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэты перыяд наш універсітэт наведалі 61 супрацоўнік і 30 навучэнцаў ВНУ і арганізацый Расійскай Федэрацыі.