У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыліся мерапрыемствы па выкананні Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Кантрольныя нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы здавалі прадстаўнікі факультэта фізічнай культуры, спартыўнага клуба, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнцкага гарадка і аддзела аховы.
Супрацоўнікі і выкладчыкі скакалі ў даўжыню з месца, нахіляліся наперад, ўздымалі цела са становішча лежачы на спіне на працягу 60 секунд, падцягваліся на высокай перакладзіне. Таксама ў праграме быў бег на 30 м, за 1 500 м, 3 000 м, чаўночны бег 4х9 м і бег на 6 хвілін.
Паспяхова ўсе нарматывы ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі сярод мужчын выканалі інструктар па фізічнай культуры сектара ідэалагічнай і выхаваўчай працы студэнцкага гарадка Дзмітрый Брычак і старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын. Сярод жанчын - старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Кацярына Бародзіч, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць і вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы УВРсМ Кацярына Шыкеля.
Нагадаем, што мерапрыемствы праходзілі па ўсёй Беларусі, былі зацверджаны Пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і накіраваны на развіццё фізічнай культуры і спорту, аздараўленне і фізічнае выхаванне насельніцтва, фарміраванне здаровага ладу жыцця.
- Успешно все нормативы уровня физической подготовки среди мужчин выполнил старший преподаватель кафедры физического воспитания и спорта Александр Богурин
- Успешно все нормативы уровня физической подготовки среди женщин выполнила старший преподаватель кафедры спортивных дисциплин Екатерина Бородич
- Успешно все нормативы уровня физической подготовки среди мужчин выполнил инструктор по физической культуре сектора идеологической и воспитательной работы студенческого городка Дмитрий Бричак
- Успешно все нормативы уровня физической подготовки среди женщин выполнила старший преподаватель кафедры спортивных игр Ольга Павлють
- Успешно все нормативы уровня физической подготовки среди женщин выполнила ведущий специалист отдела организационного обеспечения идеологической и воспитательной работы УВРсМ Екатерина Шикеля