Заключнае у гэтым навучальным годзе пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» адбылося 11 мая. На сустрэчы ўдзельнікі - студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта - разважалі пра ролю мужчыны ў жыцці сучаснага грамадства.
Асноўным дакладчыкам выступіў намеснік дэкана па навуцы факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўгеній Аўчыннікаў. Садакладчыкам стала аспірантка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Ксенія Гіль.
У ходзе дыскусіі ўдзельнікі разгледзелі пытанні фемінізацыі мужчын і маскулінізацыі жанчын у сучасным грамадстве, праблемы мужчынскіх і жаночых прафесій, вылучылі галоўныя якасці сучасных мужчын і стварылі іх эталонны вобраз.
– Адной з значных тэм для абмеркавання стала пытанне пра ролю мужчыны ў выхаванні падрастаючага пакалення, пра неабходнасць павелічэння колькасці прадстаўнікоў моцнага полу ў сістэме адукацыі на ўсіх узроўнях яе функцыянавання, - распавяла кіраўнік клуба, дацэнт кафедры філасофіі Сняжана Семярнік. - Пры адказе на пытанне, якія адносіны пераважна выбудоўваюць паміж сабой сучасныя мужчыны і жанчыны, былі названыя такія формы ўзаемадзеяння як канкурэнцыя і супрацоўніцтва.
Адзначым, што кафедра філасофіі педагагічнага факультэта плануе працягнуць у наступным навучальным годзе практыку правядзення сустрэч у рамках агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне». Тэлефон для кантактаў: 75-50-42.
- В ГрГУ имени Янки Купалы обсудили роль мужчины в жизни современного общества
- Основным докладчиком выступил заместитель декана по науке факультета инновационных технологий машиностроения Евгений Овчинников
- На встрече участники активно задавали интересующие их вопросы
- Содокладчиком стала аспирантка кафедры возрастной и педагогической психологии факультета психологии Ксения Гиль
- В заседании клуба принимали участие студенты, магистранты и аспиранты купаловского университета