У Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылося ўшанаванне нацыянальнай зборнай Беларусі пасля паспяховага выступлення на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба. Нашы спартсмены заваявалі 19 медалёў, прычым «золата» належыць выпускніцы купалаўскага ўніверсітэта Таццяне Мацко (Токць).
Яе трэнерам ўжо на працягу многіх гадоў з'яўляецца загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін. На ўрачыстым ушанаванні трэнер і яго выхаванка былі ўзнагароджаны граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту і паспяховы выступ нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па самба на чэмпіянаце Еўропы.
Віншуючы спартсменаў, трэнераў, работнікаў федэрацыі і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь падзякаваў усім за напружаную працу, высокую самааддачу і добры вынік. Аляксандр Шамко адзначыў, што дзяржава ў першую чаргу ўкладвае сродкі ў развіццё і падтрымку алімпійскіх відаў спорту і знаходзіць магчымасці і для падтрымання тых відаў, у якіх беларускія спартсмены традыцыйна моцныя. Самба - у іх ліку.
- Заведующий кафедрой спортивных игр ГрГУ имени Янки Купалы Александр Бардин награжден грамотой Министерства спорта и туризма Республики Беларусь
- Выпускница ГрГУ имени Янки Купалы, спортсмен-инструктор национальной команды Татьяна Мацко (Токть) награждена грамотой Министерства спорта и туризма Республики Беларусь
- Тренер Александр Бардин и его воспитанница Татьяна Мацко (Токть)
- Участники торжественной церемонии чествования национальной сборной Беларуси по борьбе самбо