Па заяўках арганізацый і прадпрыемстваў у рамках выканання курсавых, дыпломных і магістарскіх работ купалаўцы распрацавалі 22 міждысцыплінарныя праекты.
Удзельнікамі адкрытай прэзентацыі сталі каардынатары і выканаўцы праектаў, загадчыкі кафедраў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі арганізацый - заказчыкаў кадраў.
Як падкрэсліў прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Гачко, адукацыйная практыка па распрацоўцы міждысцыплінарных праектаў паспяхова рэалізуецца ў купалаўскім універсітэце ў рамках канцэпцыі практыка-арыентаванай адукацыі з 2016 года і носіць сістэмны характар. З году ў год цікавасць да ўдзелу ў працы над міждысцыплінарнымі праектамі расце як з боку заказчыкаў кадраў, так і з боку студэнтаў. Так, калі ў 2016 годзе двума студэнтамі купалаўскага ўніверсітэта быў рэалізаваны адзін праект, то у 2019 удзел у рабоце прынялі 68 студэнтаў 13 факультэтаў, 33 спецыяльнасцяў, якія выканалі 22 міждысцыплінарныя праекты. Варта адзначыць, што значная частка выкананых праектаў накіравана на ўкараненне лічбавых тэхналогій у эканоміку і сацыяльную сферу. У той жа час праца ў камандзе пры распрацоўцы і выкананні міждысцыплінарных праектаў фарміруе ў студэнтаў кампетэнцыі, запатрабаваныя сёння заказчыкамі кадраў, а таксама актуальныя ў кантэксце рэалізацыі ў купалаўскім універсітэце адукацыйнай мадэлі «Універсітэт 3.0» і развіцця Навукова-тэхналагічнага парку.
На адкрытай прэзентацыі міждысцыплінарных праектаў распрацоўшчыкі прадставілі 9 праектаў. Па замове РУП «Белмытнясэрвіс» было распрацавана CRM-праграмнае забеспячэнне для аналізу і праектавання інструментаў павышэння эфектыўнасці мытнай службы. Як адзначаюць выканаўцы праекта, аўтаматызаваная праца з кліентам дазволіць скараціць час, які затрачваецца на ажыццяўленне поўнага пакета паслуг, павысіць узровень інфармацыйнага забеспячэння і эфектыўнасць мытнага кантролю, пазбегнуць чэргаў у месцах чакання, што спрыяльна адаб'ецца на якасці аказання мытных паслуг і палегчыць працу з кліенцкай базай. Прадукт носіць універсальны характар і можа быць выкарыстаны іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.
Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі прадставілі ўнікальны чат-бот для мэссенджараў, які дазваляе павысіць турыстычную прывабнасць Гродзенскага рэгіёну. Чат-бот раней быў паспяхова ўкаранёны ў працу мессенджара Telegram, а ў гэтым годзе студэнты дапрацавалі праграмнае забеспячэнне для яго эфектыўнага функцыянавання ў WhatsApp, Viber і Facebook messenger. Карыстальнікі могуць атрымліваць інфармацыю пра славутасці Гродзеншчыны на трох мовах - рускай, англійскай і кітайскай.
Шматпрофільнасць універсітэта дазволіла студэнтам трох розных спецыяльнасцяў рэалізаваць праект, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці кафэ "Галактыка" ў Ашмянах. Рабяты прапанавалі комплекс мерапрыемстваў, якія ўключаюць ацэнку эканамічнага складніку дзейнасці прадпрыемства, змяненне канцэпцыі ўстановы і яго вытворчай праграмы, распрацоўку фірмовага стылю для прыцягнення новага кантынгенту спажыўцоў, фарміраванне лаяльнасці і ўмацавання станоўчага іміджу дадзенага прадпрыемства, а таксама ўдасканаленне арганізацыі вытворчасці і забеспячэнне высокай якасці абслугоўвання.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзі Гачко адзначыў, што адкрытая прэзентацыя праектаў стала пляцоўкай для дыялогу і вызначэння новых напрамкаў узаемадзеяння прадстаўнікоў розных профіляў падрыхтоўкі ва ўніверсітэце, а таксама перспектыў супрацоўніцтва ўніверсітэта і заказчыкаў кадраў.