Стаць удзельнікамі адукацыйнага мерапрыемства могуць навучэнцы і выпускнікі каледжаў Беларусі.
Першы этап - выкананне тэставых заданняў - пройдзе ў фармаце электроннага тэставання ў рэжыме on-line 21 красавіка. Удзельнікам трэба будзе адказаць на 40 пытанняў па дысцыпліне «Будаўнічыя матэрыялы і вырабы».
Па выніках дыстанцыйнага выпрабаванні сем чалавек, якія набралі найбольшую колькасць балаў, стануць удзельнікамі другога этапа.
Заданне другога этапа - творчыя задачы. Вынік рашэння задачы - абгрунтаваны выбар найбольш прыдатнага пад зададзеных крытэрыях будаўнічага матэрыялу або вырабу. Журы ацэніць логіку выкладу, пераканаўчасць разваг, веданне сучасных будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, а таксама пісьменнасць і акуратнасць пры афармленні вынікаў па дзесяцібальнай сістэме. Па выніках другога этапа будуць вызначаны пераможцы і прызёры, якія змогуць скарыстацца пераважным правам пры паступленнi на скарочаную форму атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» пры роўнай агульнай суме набраных балаў і іншых роўных умовах.
Як адзначаюць арганізатары, алімпіяда нацэлена на выяўленне і развіццё ў абітурыентаў творчых здольнасцяў і цікавасці да будаўнічага матэрыялазнаўства, стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных навучэнцаў, а таксама на папулярызацыю ведаў у галіне будаўніцтва.
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна да 10 красавіка на электронную пошту stroymatgrsu@gmail.com накіраваць заяўку для удзелу. На паказаны пры рэгістрацыі электронны адрас ліст са спасылкай на доступ да выканання тэставых заданняў.
Кантакты:
8 (0152) 41-20-50, кафедра будаўнічай вытворчасці;
e-mail: stroymatgrsu@gmail.com